Аляксей Аляксеевіч Кузьмін

Аляксей Аляксеевіч Кузьмін (2 верасня 1941, в. Чакмары, Мурашынскі раён, Кіраўская вобласць, РСФСР13 красавіка 2020) — беларускі і расійскі артыст аперэты. Заслужаны артыст РСФСР (1982).

Аляксей Аляксеевіч Кузьмін
Дата нараджэння 2 верасня 1941(1941-09-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2020(2020-04-13) (78 гадоў)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны педагог
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфічныя звесткіПравіць

Пасля заканчэння ў 1967 годзе Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага прыйшоў у трупу Валгаградскага тэатра музычнай камедыі. Акрамя працы ў тэатры Аляксей Кузьмін выкладаў у Валгаградскім вучылішчы мастацтваў майстэрства акцёра і сцэнічны рух, выступаў на мясцовым тэлебачанні. У 1970 годзе артыст граў у Маскоўскім тэатры аперэты ў спектаклі «Сільва».

Далучыўся да трупы Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі ў 1984 годзе. Сярод роляў, выкананых на сцэне тэатра: Дзядзька Саша («Нябесны ціхаход»), Дон Атава («Дон Жуан у Севільі»), Філіп Ла-Турэта («Баядэра»), Князь Леапольд Валерсхейм («Каралева Чардаш» І. Кальмана), Князь Баргезэ («Капялюш Напалеона» О. Штрауса), Барон Зэта, Негуш («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Рэнар («Прынцэса цырка» І. Кальмана), Папакода, сенатар Дэляква, Герцаг Урбіна («Ноч у Венецыі» І. Штрауса), Аляксандр («Бяда ад далікатнага сэрца» А. Шарамецьева), Эдрыен («Міліянерка» Я. Глебава), Стэфенсен («Пэпі» В. Дашкевіча), Георг Стан («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Зупан («Марыца» І. Кальмана), Док («Вестсайдская гісторыя» на музыку Л. Бернстайна), Граф Румянцаў («Юнона» і «Авось» А. Рыбнікава), Тата Карла («Бураціна.by» А. Рыбнікава) і шматлікіх іншыя.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць