Аляксей Анатолевіч Бага

беларускі футбаліст і трэнер

Аляксей Бага (нар. 4 лютага 1981, Барысаў, Беларуская ССР, СССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У ццяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Сокал» з Саратава.

Футбол
Аляксей Бага
Поўнае імя Аляксей Анатолевіч Бага
Нарадзіўся 4 лютага 1981(1981-02-04)[1] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Сокал
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2006 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 134 (16)
1998—1999   Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 18 (2)
2000   Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 4 (0)
2007 Латвія Даўгава (Даўгаўпілс) 14 (2)
2008—2010 Беларусь Дынама (Брэст) 42 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
1999 Беларусь Беларусь (да 18) 3 (0)
2000—2004 Беларусь Беларусь (да 21) 36 (2)
2004 Беларусь Беларусь (алімпійская) 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2011—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) трэнер
2018—2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
2020 Літва Жальгірыс (Вільнюс)
2021 Казахстан Актабэ
2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
2021—2022 Азербайджан Сумгаіт
2022—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
2023— Расія Сокал (Саратаў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Малодшы брат, Дзмітрый Бага, таксама футбаліст.

Гульнявая кар’ера правіць

Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск). Першы трэнер — Мікалай Мікалаевич Ядалаў. Дэбют у прафесійным футболе Аляксея адбыўся ў жніўні 1998 года ў складзе БАТЭ ў родным Барысаве ў гульні супраць мазырскай «Славіі». Бага выйшаў на замену замест Леаніда Лагуна, а каманда выйграла 2:0[2].

У наступным сезоне ён правёў толькі адну гульню, у сезоне 2000 — 13, а ў сезоне 2001 — ужо 25. Так паступова Бага стаў іграком асноўнага складу БАТЭ. У Барысаве Аляксей выступаў да 2006 года. У складзе БАТЭ выйграваў чэмпіёнскі тытул у 2002 годзе, сярэбраныя медалі чэмпіянатаў 2000, 2003 і 2004, а таксама бронзавы медаль першынства 2001 года. Тройчы — у 2002, 2003 і 2004 гадах — уваходзіў у спіс найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. Быў капітанам маладзежнай (U-21) зборнай Беларусі, якая ўпершыню ў гісторыі згуляла на чэмпіянаце Еўропы ў 2004 годзе.

У 2007 годзе перайшоў в латвійскую «Даўгаву» з Даўгаўпілса, але ў 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў у брэсцкім «Дынама». З-за частых пашкоджанняў вырашыў скончыць кар’еру футбаліста і стаць трэнерам. Усяго на рахунку абаронцы 176 гульняў, 17 галоў і 5 галявых перадач у беларускай Вышэйшай лізе.

Трэнерская кар’ера правіць

У 2004 годзе Аляксей, які ў той час яшчэ быў іграком, паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер по футболе» і атрымаў права на трэнерскую дзейнасць. З 2011 года працаваў у трэнерскім штабе БАТЭ[3]. У 2012—2013 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб маладзёжнай (U-21) зборнай Беларусі, дапамагаючы Аляксею Вяргеенку[4].

У 2018 годзе навучаўся на трэнерскую катэгорыю УЕФА PRO[5], у студзені 2019 года атрымаў ліцэнзію катэгорыі PRO[6].

2018 год пачаў у якасці старшага трэнера БАТЭ. Пасля таго, як Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера[7], прайграўшы гульні за Суперкубак і Кубак Беларусі брэсцкаму «Дынама», быў пастаўлены выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[8].

Першая гульня пад кіраўніцтвам новага трэнера атрымалася паспяховай. БАТЭ выйграў прынцыповы матч супраць «Гомеля» з лікам 3:0, прадэманстраваўшы даволі атакуючы футбол[9]. На прэс-канференцыі пасля сустрэчы Бага адзначыў: «Я магу сказаць, што нам патрэбны баланс, тры добрых забіўных форварда ці яшчэ што-небудзь. Але мне патрэбны футбол, пасля якога мы з Андрэем Вашкевічам дададзім тры ачкі ў графу „ачкі“»[10].

Аляксей Анатолевіч вярнуў каманду на пераможны шлях у чэмпіянаце Беларусі і вывеў яе ў групавы этап Лігі Еўропы. Пасля гэтага ён з выканаўцы абавязкаў стаў паўнапраўным трэнерам БАТЭ[11]. За першыя сто дзён на пасадзе галоўнага трэнера каманда згуляла 16 гульняў (10 перамог, 4 нічыіх і 2 паразы з розніцай галоў 25-16[12].

4 лістапада на «Барысаў-Арэне» БАТЭ перамог «Нёман» 1:0[13] і заваяваў 15-ы тытул чэмпіёнаў Беларусі. Для Багі ён стаў першым у якасці галоўнага трэнера. «Мы стрымалі слова і зрабілі тое, аб чым марыў Анатоль Капскі» — сказаў Бага пасля гульні[14].

У сезоне 2019 БАТЭ не выйграў аніводнага трафея, саступіўшы ў Суперкубку і чвэрцьфінале Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце барысаўскі клуб стаў другім, прапусціўшы наперад брэсцкае «Дынама». У снежні 2019 года Бага па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[15].

Пасля зыходу з БАТЭ меў некалькі варыянтаў працягу трэнерскай кар’еры, у выніку ў студзені 2020 года стаў галоўным трэнерам вільнюскага «Жальгірыса»[16]. Упершыню за чатыры гады прывёў клуб да чэмпіёнства. У снежні 2020 года пакінуў «Жальгірыс»[17].

У студзені 2021 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера казахстанскага «Актабэ»[18], аднак ужо ў маі пасля шэрагу няўдалых матчаў пакінуў пасаду[19]. У верасні 2021 года ўзначаліў салігорскі «Шахцёр»[20], які прывёў да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. Па заканчэнні сезона ў снежні 2021 года пакінуў салігорскі клуб[21].

30 снежня 2021 года было абвешчана аб прызначэнні Багі галоўным трэнерам азербайджанскага «Сумгаіта»[22]. Па выніках сезона 2021/22 клуб захаваў месца ў элітным дывізіёне, але сезон 2022/23 пачаў няўдала, пасля сямі матчаў маючы 3 ачкі і займаючы перадапошняе месца. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Сумгаіт»[23].

У снежні 2022 года зноў стаў галоўныў трэнерам салігорскага «Шахцёра»[24]. У маі 2023 года «Шахцёр» па выніках справы аб дагаварных матчах быў пазбаўлены 35 ачкоў у чэмпіянаце і болей не прэтэндаваў на высокія месцы, многія ігракі хутка пакінулі клуб, аднак Бага застаўся на чале каманды, дапамог ёй скончыць чэмпіянат з дадаткай колькасцю ачкоў і застацца ў Вышэйшай лізе. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[25] і хутка стаў галоўным трэнерам саратаўскага «Сокала» з другога дывізіёна Расіі[26].

Крыніцы правіць

  1. Aleksey Baga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 29.08.1998. БАТЭ — Славия — 2:0 (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020.
  3. Алексей Бага: Вернулся домой (руск.). football.by (13 студзеня 2011). Праверана 12 снежня 2023.
  4. Футбол. Алексей Вергеенко пройдет стажировку в БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2013. Праверана 1 лістапада 2018.
  5. В рамках обучения на тренерскую лицензию PRO (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (16 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017.
  6. Бага получил лицензию категории PRO (руск.). by.tribuna.com.
  7. БАТЭ назвал причины увольнения главного тренера (руск.). sputnik.by (4 чэрвеня 2018). Праверана 12 снежня 2023.
  8. Алексей Бага назначен исполняющим обязанности главного тренера БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (4 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2018.
  9. БАТЭ — Гомель — 3:0 (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018.
  10. Бага начал с победы (руск.). by.tribuna.com.
  11. Алексей Бага утвержден главным тренером белорусского БАТЭ (руск.). rsport.ria.ru (18 жніўня 2018). Праверана 12 снежня 2023.
  12. Алексей Бага — 100 дней у руля БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018.
  13. БАТЭ — Нёман — 1:0 (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018.
  14. "Сдержали слово" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (4 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2018.
  15. Официально: Алексей Бага покинул пост главного тренера БАТЭ (руск.). football.by (19 снежня 2019). Праверана 12 снежня 2023.
  16. Официально: Алексей Бага - главный тренер вильнюсского "Жальгириса" (руск.). football.by (19 студзеня 2020). Праверана 12 снежня 2023.
  17. Официально: Алексей Бага ушел из "Жальгириса" (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 12 снежня 2023.
  18. Алексей Бага - главный тренер "Актобе" (руск.). football.by (21 студзеня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  19. "Премьер-лига не прощает". Алексей Бага покинул "Актобе" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 29 чэрвеня 2021.
  20. "Шахтер" объявил о назначении Алексея Баги на пост главного тренера (руск.). football.by (21 верасня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  21. "Я решил, что так будет лучше". Алексей Бага покинул "Шахтер" (руск.). football.by (1 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  22. Алексей Бага возглавил азербайджанский "Сумгаит" (руск.). football.by (30 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  23. "Сумгаит" расстался с Алексеем Багой (руск.). football.by (21 верасня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  24. "Шахтер" официально представил Алексея Багу в качестве главного тренера (руск.). football.by (21 снежня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  25. Алексей Бага покинул «Шахтер» (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (11 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  26. Алексей Бага возглавил команду-аутсайдера российского Д2 (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.