Аляксей Анатольевіч Мельнікаў
Аляксей Анатольевіч Мельнікаў (9 лістапада 1962, Гомель — 13 жніўня 1995) — беларускі літаратуразнавец.
Аляксей Анатольевіч Мельнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лістапада 1962 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1995 (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1983). У 1983—1985 служыў у войску. Кандыдат філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі (з 1989).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследаваў стараж. славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.
Першая публікацыя: арт. «Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры» (зб. «Беларуская літаратура. Вып. 11», 1983). Канд. дысертацыя: гістарычна-тэксталагічная праца «Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую» (абар. у 1990).
Аўтар кніг «Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси» (1992), «Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд» (1997), «Преподобная Евфросиния Полоцкая» (1997). Укладальнік «Кніга жыцій і хаджэнняў» (1994).
Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педуніверсітэце на факультэце беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на «Беларускі праваслаўны каляндар» (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.
Пераклаў на бел. мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг іншых яго твораў. Часткова пераклаў на беларускую мову Псалтыр і Новы Запавет.
БібліяграфіяПравіць
- Топас і запазычанні ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1989. № 4.
- Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. 2-е выд. — Мн., 2000.
- З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мяльнікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2.