Аляксей Васілевіч Лыкаў

Аляксе́й Васі́левіч Лы́каў (20 верасня 1910, Кастрама, Расія — 28 чэрвеня 1974) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне цепла- і масапераносу. Акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1956), доктар тэхнічных навук (1940), прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1957).

Аляксей Васілевіч Лыкаў
Дата нараджэння 7 (20) верасня 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1974(1974-06-28)[1] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

БіяграфіяПравіць

Скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут (1930). З 1956 дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену АН Беларусі, адначасова загадчык кафедры БДУ.

Навуковы ўкладПравіць

Навуковыя працы па цепла- і масапераносе, цеплаправоднасці, тэарэтычных асновах будаўнічай цеплафізікі, тэорыі сушкі.

Атрымаў сістэму дыферэнцыяльных ураўненняў для апісання сумеснага пераносу цяпла і масы, выкарыстаў гіпербалічнае ўраўненне для апісання працэсу цеплаправоднасці руху вадкасці ў капілярах, развіў метады рашэння спалучаных задач цепла- і масаабмену.

Узнагароды і памяцьПравіць

Імем Лыкава названы Інстытут цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

ТворыПравіць

  • Теоретические основы строительной теплофизики. Мн., 1961.
  • Теория тепло- и массопереноса. М.; Л., 1963 (разам з Ю. А. Міхайлавым).
  • Теория сушки. 2 изд. М., 1968.

Зноскі

  1. Lykov A. V Alekseĭ Vasilʹevich) // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць