Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі

навуковы інстытут

Інстытут цепла- і масаабмену імя Аляксея Лыкава (руск.: Институт тепло- и массообмена имени А.В. Лыкова НАН Беларуси) — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў верасні 1952 года пад назвай Інстытут энергетыкі.

Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі
руск.: Институт тепло- и массообмена имени А.В. Лыкова НАН Беларуси
Абрэвіятура ІЦМА
Краіна
Адрас Мінск, Першамайскі раён, вул. П.Броўкі, д. 15
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта стварэнне энергаашчаднага абсталявання
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Кіраўнік Алег Глебавіч Пенязькоў
Намеснік па інавацыйнай дзейнасці Валянцін Асташынскі
Намеснік па навуковай працы Ігар Ігнаценка
Навуковая сакратарка Святлана Данілава-Трацяк
Заснаванне
Дата заснавання 5 верасня 1952
Колішняя назва Інстытут энергетыкі (да 1963 года)
Колькасць супрацоўнікаў 600 (2010 г.)
Асноўныя асобы Сяргей Антонавіч Чыжык, Валянцін Аляксеевіч Барадуля, Павел Сямёнавіч Грынчук і Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч[2]
Матчыная арганізацыя Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Даччыныя арганізацыі Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння (Гродна)
Папярэднік энергетычны сектар Інстытута торфу
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дзяржаўная прэмія БССР
itmo.by
Будынак інстытута

На 2018 год ІЦМА ажыццяўляў набор у аспірантуру па 4 спецыяльнасцях: 1) механіка газу, вадкасці і плазмы; 2) цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 3) хімічная фізіка, гарэнне і выбух, фізіка крайніх станаў рэчыва; 4) прамысловая цеплаэнергетыка. У дактарантуру набіралі па 2 спецыяльнасцях: 1) цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 2) прамысловая цеплаэнергетыка. Інстытут ажыццяўляў: 1) распрацоўку энергаашчадных прылад цеплаабмену; 2) распрацоўку абсталявання на плазменных тэхналогіях; 3) выраб доследнага абсталявання ў галіне фізікі гарэння; 4) распрацоўку абсталявання для перапрацоўкі адкідаў; 5) распрацоўку абсталявання для атрымання нанаматэрыялаў; 6) выраб топак і кацельняў, цеплаабменнікаў на цеплавых трубах, цеплавых помпаў і халадзільнікаў[3]. З 1958 года Інстытут выдаваў па-руску «Інжынерна-фізічны часопіс» (ISSN 0021-0285), які ў Нідэрландах выходзіў у англамоўнай рэдакцыі.

Структура

правіць

На 2018 год Інстытут цепла- і масаабмену імя Аляксея Лыкава ўключаў Гродзенскі філіял «Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння» і 6 аддзяленняў: 1) энергетычных сістэм, 2) фізікі і хіміі нераўнаважных асяроддзяў, 3) цеплаабмену і механікі мікра- і нанапамерных сістэм, 4) матэматычнага мадэлявання, 5) фізікі плазмы і плазменных тэхналогій, 6) інфармацыйных сістэм[3].

У 2021 годзе ў складзе Інстытута — 5 аддзяленняў: 1) цеплафізікі, 2) фізікі і хіміі нераўнаважных асяроддзяў, 3) цеплаабмену і механікі мікра- і нанапамерных сістэм, 4) матэматычнага мадэлявання, 5) фізікі плазмы і плазменных тэхналогій.[4]

Гісторыя

правіць
 
Уваход у ІЦМА (2019 г.)

5 верасня 1952 года Акадэмія навук БССР зацвердзіла Загад № 427 аб заснаванні Інстытуту энергетыкі на аснове энергетычнага сектару (існаваў з 1946 года) Інстытута торфу. Адразу пачала працаваць аспірантура. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў Інстытут праводзіў даследаванні ў галіне касмічнай і авіяцыйнай тэхнікі, ядзернай энергетыкі, стварэння цепламасаабменных спосабаў і прылад гаспадарчага прызначэння. У Інстытуце правялі даследаванні ўзаемазвязанага цепла- і масаабмену ў капілярна-порыстым целе, дысперснай сістэме, рэалагічным асяроддзі, аэратэрмааптычным прыстасаванні і генератары нізкатэмпературнай плазмы. У 1963 годзе назву змянілі на Інстытут цепла- і масаабмену (ІЦМА). 22 чэрвеня 1965 года з ІЦМА вылучылі Інстытут ядзернай энергетыкі. Таксама са складу ІЦМА ўтварылі Інстытут водных праблем і філіял Энергетычнага інстытута імя Глеба Крыжаноўскага, які з 1986 года стаў Беларускім навукова-даследчым цеплаэнергетычным інстытутам. У 1969 годзе ІЦМА атрымаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР. У ІЦМА сфармулявалі ўраўненні для апісання пераносу энергіі і рэчыва ў асяроддзі пры фазавым і хімічным пераўтварэнні, знешнім уздзеянні і ва ўмовах патоку. У 1975 годзе ІЦМА надалі імя Аляксея Лыкава. У ІЦМА працаваў акадэмік Міхаіл Ельяшэвіч, члены-карэспандэнты С. С. Забродскі і Б. М. Смольскі[5].

 
Таблічка ІЦМА (2019 г.)

У 1977 годзе Вярхоўны Савет БССР узнагародзіў ІЦМА Ганаровай граматай. У Інстытуце прапанавалі дыферэнцыяльныя ўраўненні ўзаемазвязанага цеплапераносу для апісання кінетыкі хімічных працэсаў, апісалі заканамернасці пераносу энергіі і рэчыва. У 1980 годзе супрацоўнікі Інстытуту атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі. У 1982 і 1983 гадах — прэміі Савета міністраў СССР. У 1991 годзе з’явілася дактарантура. У 1992 годзе супрацоўнікаў ІЦМА ўзнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў галіне навукі. На 1998 год у складзе Інстытуту працавала: 22 лабараторыі, канструктарска-тэхналагічныя падраздзяленні і доследная вытворчасць. Інстытут выдаваў па-руску «Інжынерна-фізічны часопіс», які перакладалі на англійскую для краін Заходняй Еўропы і ЗША. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: цеплаперадача і масаперанос у капілярна-порыстым целе, дысперснай сістэме, рэалагічным асяроддзі, турбулентным неаднародным патоку, нізкатэмпературнай плазме і пры ўзаемадзеянні выпрамянення з рэчывам; прылады і спосабы сушкі; плазменныя распрацоўкі; энергазберагальныя спосабы цепламасаабмену, прылады выяўлення цеплавых працэсаў і дынамікі вадкасцей і газаў; энергазберажэнне і навуковыя асновы энергетыкі; спальванне цвёрдага паліва і адкідаў; высокадакладнае паліраванне оптыкі і керамікі; цеплавыя працэсы ў жывых арганізмах у справе медыцыны; мембранны масаперанос; цеплаабменнік на цеплавых трубах, цеплавая помпа і лядоўневае абсталяванне; цеплафізічныя ўласцівасці рэчываў; цепламасаабмен у нераўнаважнай сістэме; ачыстка газавых выкідаў і вадкага асяроддзя; прамочванне шпалы і драўніны; распрацоўка цеплаабменных спосабаў і прылад, навуковых асноў геліятэхнікі і геліяэнергетыкі. На 1998 год у ІЦМА працавалі Б. А. Калавандзін і А. Г. Шашкоў, члены-карэспандэнты Н. М. Дарожкін і Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч[5].

Кіраўнікі

правіць

Зноскі

  1. а б GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  2. "Навуковая рада"(руск.). Інстытут цепла- і масаабмену імя Аляксея Лыкава. 2018. Праверана 23 верасня 2018.
  3. а б Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук (Інстытут цепла- і масаабмену). Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (21 жніўня 2018). Праверана 23 верасня 2018.
  4. [1]
  5. а б Уладзімір Драгун. Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В.Лыкава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Спасылкі

правіць