Бекір Міхайлавіч Смольскі
Бекір Міхайлавіч Смо́льскі[1] (12 ліпеня 1913, Мінск — 28 верасня 1982, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1967). Доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1961).
Бекір Міхайлавіч Смольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1982 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | цеплафізіка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1958) і член-карэспандэнт АН БССР (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1935). Працаваў у мантажных, праектных і навуковых арганізацыях. З 1938 года ў Чырвонай Арміі[2]. Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 года старшы выкладчык, дацэнт у Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1958 года загадчык лабараторыі Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1959 года намеснік дырэктара, з 1971 года загадчык лабараторыі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па прамысловай энергетыцы, ачыстцы газавых прамысловых выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсаў пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.
Асноўныя працы
правіць- Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. — Мн.: Изд-во БГУ, 1957.
- Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. — Мн.: Наука и техника, 1970 (разам з З. П. Шульманам, В. М. Гарыславец).
- Нестационарный теплообмен. — Мн.: Наука и техника, 1974. (разам з Л. А. Сяргеевай, У. Л. Сяргеевым).
- Водород: основные свойства, производство и хранение. — Мн.: ИТМО, 1981 (совм. с Н. М. Пашиной).
Узнагароды
правіцьОрдэн Аляксандра Неўскага (1944), Ордэн Чырвонай Зоркі (1943), Ордэн Айчыннай вайны II (1943) і I (1945) ступені, медалі.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Праект «Память народа» (руск.)
Літаратура
правіць- Смо́льскі Бекір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 61. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смо́льский Бекио Михайлович (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 44.
Спасылкі
правіць- Смольскі Бекір Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Смольский Бекир Михайлович (руск.) // Праект «Память народа»
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 12 сакавіка 2022. (руск.)
- Бекір Міхайлавіч Смольскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)