Анатоль Герасімавіч Шашкоў

вучоны

Анатоль Герасімавіч Шашко́ў[2] (28 лютага 1927 — 24 студзеня 2011[3]) — вучоны ў галіне цеплафізікі, доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1967), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Анатоль Герасімавіч Шашкоў
Дата нараджэння 28 лютага 1927(1927-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 2011(2011-01-24) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці цеплафізік, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера цеплафізіка[d][1] і фізіка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1949 годзе скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут і пачаў працу ў Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1955 года ў Інстытуце цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1959—1991 гадах загадчык лабараторыі, у 1971—1974 і 1976—1980 гадах намеснік дырэктара, у 1974—1976 гадах выконваючы абавязкі дырэктара. У 1976—1988 гадах галоўны рэдактар «Інжынерна-фізічнага часопіса»[3]. З 1980 года А. Г. Шашкоў у Інстытуце прыкладной фізікі Акадэміі навук БССР на пасадзе намесніка дырэктара, а з 1993 года — саветнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

Памёр 24 студзеня 2011 года.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па праблемах тэрмаанемаметрыі, працэсам пераносу цяпла ў газах і цвёрдых целах, разліку электрычных ланцугоў з цеплазалежнымі супраціўленнямі, пытаннях праектавання складаных тэрмаанемаметрычных сістэм. Займаўся даследаваннем цячэння глейкіх вадкасцяў праз драселіруючыя прылады, цеплаабмену цвёрдых целаў з газамі, залежнасці цеплаправоднасці газаў і газавых сумесяў ад тэмпературы і канцэнтрацыі. Стварыў асновы сістэмна-структурнага падыходу да аналізу задач цеплаправоднасці і ідэнтыфікацыі цеплафізічных уласцівасцяў рэчываў і цеплавых патокаў[3]. Разам з акадэмікам А. В. Лыкавым стварыў кафедру цеплафізікі (сучасная кафедра энергафізікі) у Беларускім дзяржаўным універсітэце[4].

Пад кіраўніцтвам А. Г. Шашкова абаронены 43 кандыдацкія дысертацыі[4]. Шэраг яго вучняў сталі дактарамі навук[4].

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій[3]. Сааўтар шэрагу патэнтаў[5].

Сярод апублікаванага:

  • Динамические свойства цепей с термисторами. — М. — Л.: Госэнергоиздат, 1961. (разам з А. С. Каспяровіч)
  • Терморезисторы и их применение. — М., 1967.
  • Теплообмен в электродуговом нагревателе газа. — М.: Энергия, 1974. (разам з В. І. Крыловічам)
  • Системно-структурный анализ процесса теплообмена и его применение. — М.: Энергоатомиздат, 1983.
  • Теплофизика оптических сред. / / О. А. Сергеев, А. Г. Шашков — Мн.: Наука и техника, 1983.
  • Волновые явления теплопроводности. — Мн., 1993; 2-е изд., М.: Едиториал УРСС, 2004. (у сааўтарстве)

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Шашкоў Анатоль Герасімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 766. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць