Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч
Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч (21 жніўня 1908, Мюнхен — 4 студзеня 1996) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар фізіка-матэматычных навук (1945), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (21) жніўня 1908 ці 21 жніўня 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1996 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Барысавіч Ельяшэвіч[d] |
Маці | Кацярына Міхайлаўна Філіпчанка[d] |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | оптыка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Alexander Nikolaievich Terenin[d], Yakov Frenkel[d] і Уладзімір Аляксандравіч Фок |
Вядомыя вучні | Леанід Іванавіч Кісялеўскі |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходжанне
правіцьНарадзіўся 21 жніўня 1908 года ў Мюнхене ў сям’і студэнтаў з Расійскай імперыі, якія навучаліся ў Германіі. Яго бацькам было ўсяго па дваццаць гадоў. Бацька — Аляксандр Барысавіч Ельяшэвіч — быў сынам выхадца з Навагрудка, пасля вучобы ў Германіі стаў вядомым эканамістам, выкладаў у Ленінградзе, кіраваў кафедрай. Дзед па бацьку Барыс Акімавіч выхоўваўся ў традыцыйнай яўрэйскай сям’і, паехаў вучыцца ў Маскву, дзе скончыў Медыцынскі інстытут, стаў ваенным урачом, даслужыўся ў Іркуцку да маёра (вышэйшы чын, даступны ў той час нехрысціянам), быў узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны, Св. Уладзіміра, Св. Станіслава. З чатырох яго сыноў трое — Васіль, Зіновій і Аляксандр — сталі прафесарамі[2].
Маці Кацярына Міхайлаўна Філіпчанка. Бабка па матчынай лініі мела ў дзявоцтве прозвішча Кісцякоўская і даводзілася стрыечанай пляменніцай паэту Андрэю Беламу (сапр. Барыс Бугаеў), сыну расійскага матэматыка і філосафа Мікалая Бугаева (1837—1903)[2].
Стрыечным дзядзькам Міхаіла Ельяшэвіча быў Юрый Аляксандравіч Філіпчанка (1882—1930), заснавальнік кафедры генетыкі Ленінградскага ўніверсітэта[2].
Меў сястру Алу (1923—2013), якая стала мастацтвазнаўцам.
Вучоба і кар’ера
правіцьСкончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1930). У 1930—1935 і 1954—1956 гг. працаваў і Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР, у 1935—1949 гг. ў Дзяржаўным аптычным інстытуце (адначасова вёў педагагічную работу ў ВНУ Ленінграда). У 1946—1951 гг. загадчык кафедры Ленінградскага інстытута дакладнай механікі і оптыкі, у 1952—1954 гг. прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута імя Герцэна. У 1956—1968 гг. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі АН БССР (адначасова з 1957 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта). У 1968—1977 гг. загадчык кафедры атамнай і малекулярнай фізікі Белдзяржуніверсітэта (адначасова загадчык лабараторыі нераўнаважных працэсаў Інстытута фізікі АН БССР). У 1977—1983 гг. прафесар Белдзяржуніверсітэта. З 1983 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант НДІ прыкладных фізічных праблем Белдзяржуніверсітэта. З 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік Акадэмічнага навуковага комплексу «Інстытут цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава». З 1995 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гг.
Памёр 4 студзеня 1996 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Навуковая дзейнасць
правіцьРаботы па спектраскапіі, фізіцы плазмы, квантавай фізіцы, гісторыі навукі. Распрацаваў асновы тэорыі ваганняў і вагальных спектраў мнагаатамных малекул. Выканаў шэраг даследаванняў па атамнай спектраскапіі, спектраскапіі рэдказямельных злучэнняў і нізкатэмпературнай плазмы.
Узнагароды
правіць- Ленінская прэмія (1966) за навуковыя працы ў галіне фізічных навук.
- Дзяржаўныя прэміі СССР 1949 і 1950 за выкананне навуковых даследаванняў і двухтомную манаграфію «Ваганні малекул» (разам з Б. І. Сцяпанавым і М. В. Волькенштэйнам, 1949).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992, у аўтарскім калектыве) за цыкл работ па фізіцы плазмадынамічных працэсаў пры лазерна-плазменным уздзеянні на металы і кампазіцыйныя матэрыялы.
- ордэн Леніна (1949),
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1968),
- ордэн «Знак Пашаны» (1956)
Сям’я
правіцьУ лютым 1935 года лядовай дарожцы катка пазнаёміўся з 19-гадовай машыністкай завода «Паўночкабель» Марый Георгіеўнай Еўграфавай. Яна была сіратой, на ўтрыманні ў яе былі дзве малодшыя сястры і брат. Нягледзячы на гэта ўжо ў маі таго ж года яны ажаніліся. У шлюбе нарадзілася дачка Наталля і сын Аляксей[2].
Сын Аляксей Міхайлавіч Ельяшэвіч стаў фізікам-тэарэтыкам, у 1990-я гады таксама ўзначальваў недзяржаўны Інстытут біялогіі і псіхалогіі чалавека ў Санкт-Пецярбургу.
Асноўныя працы
правіць- Спектры редких земель. М.: Гостехиздат, 1953.
- Колебания молекул. 2 изд. М.: Наука, 1972 (в соавт.).
- Атомная и молекулярная спектроскопия. 2 изд. М.: Эдиториал УРСС, 2001
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
- ↑ а б в г Академик М. А. Ельяшевич : Воспоминания учеников и современников, избранные статьи (К 100-летию со дня рождения) / редкол. : С. Я. Килин (гл. ред) [и др.. — Минск : Голиафы, 2008. — 206 с., илл. — 35. ISBN 978-985-6906-12-4]
Літаратура
правіць- Ельяшэвіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 302. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Ельяшэвіч Міхаіл Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»