Леанід Іванавіч Кісялеўскі
Леанід Іванавіч Кісялеўскі (12 красавіка 1927, Мінск — 8 кастрычніка 1991) — беларукі фізік. Акадэмік АН БССР (1980; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1978). Брат мовазнаўца Анатоля Кісялеўскага.
Леанід Іванавіч Кісялеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1991 (64 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | Фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | М.А. Ельяшэвіч |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Кісялеўскі нарадзіўся ў Мінску ў сям’і рабочага. У 1952 ён скончыў БДУ, тры гады працаваў настаўнікам у школе, а затым паступіў у аспірантуру Мінскага педінстытута, там жа выкладаў. У 1959 Кісялеўскі пачаў працаваць у Інстытуце фізікі АН БССР, у 1968 узначаліў Лабараторыю спектраскапіі нізкатэмпературнай плазмы, быў намеснікам дырэктара (1970-78), затым галоўным вучоным сакратаром Прэзідыума АН БССР, акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР, рэктарам БДУ (1983-90).
З 1963 Кісялеўскі з’яўляўся членам КПСС, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам ЦК КПБ. Сярод яго вучняў 20 кандыдатаў і 3 доктары навук.
Сям’яПравіць
У шлюбе з Лідзіяй Андрэеўнай Кісялеўскай (1930—2003).