Валянцін Міронавіч Асташынскі
Валянцін Міронавіч Асташынскі (29 чэрвеня 1950, Мінск) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2010), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014).
Валянцін Міронавіч Асташынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў БДУ (1973). З 1969 у Інстытуце фізікі, з 1992 у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі (з 2001 загадчык сектара, з 2004 — загадчык лабараторыі), з 2007 — зноў у Інстытуце фізікі, загадчык лабараторыі, з 2013 — у Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі, загадчык аддзялення фізікі плазмы і плазменных тэхналогій.
Навуковыя працы па фізіцы плазменых паскаральнікаў, плазмадынаміцы. Развіў канцэпцыю аб паскарэнні замагнічанай плазмы ў квазістацыянарных плазменных паскаральніках. Прапанаваў і стварыў камбінаваныя плазмадынамічныя сістэмы для генерацыі кампрэсійных эразійных плазменных плыней. Распрацаваў методыку паскоранай дыягностыкі рэжымаў работы плазменных паскаральнікаў.
Медаль «За працоўныя заслугі» (2023).[1]
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 338. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- Валянцін Міронавіч Асташынскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Профіль на сайце НАН Беларусі (руск.)