Аляксей Зіноўевіч Пятроў

Аляксей Зіноўевіч Пятро́ў[1] (руск.: Алексей Зиновьевич Петров; 28 кастрычніка 1910 — 9 мая 1972) — фізік-тэарэтык і матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук УССР (1969).

Аляксей Зіноўевіч Пятроў
Дата нараджэння 15 (28) кастрычніка 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1972(1972-05-09) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік-тэарэтык, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Пётр Аляксеевіч Шырокаў[d]
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Кошкі (Самарскай губерні). У 1926 годзе скончыў сямігадовую школу ў горадзе Мелекес, паступіў і педагагічны тэхнікум, але пакінуў вучобу і працаваў у Саратаве маслатопам[2]. З 1931 года жыў у Казані, працаваў на будаўніцтве ДРЭС. У 1932 годзе экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1937 годзе выкладаў у розных навучальных установах Казані. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе пайшоў на фронт, камандаваў узводам мінамётчыкаў. У 1943 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля цяжкага ранення і дэмабілізацыі па стану здароўя ў 1943 годзе займаў пасаду дацэнта ў Казанскім авіяцыйным інстытуце. У 1945—1965 гадах у Казанскім універсітэце. З 1956 года — прафесар кафедры геаметрыі, з 1960 года — загадчык кафедры тэорыі адноснасці і гравітацыі фізічнага факультэта. З 1970 года А. З. Пятроў у Інстытуце тэарэтычнай фізікі Акадэміі навук Украінскай ССР на пасадзе загадчыка аддзела.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па матэматычнай фізіцы, тэорыі адноснасці і тэорыі гравітацыі. Распрацаваў новыя метады вывучэння гравітацыйнай радыяцыі, энергіі гравітацыйнага поля, мадэлявання палёў прыцягнення. Выявіў існаванне трох тыпаў гравітацыйных палёў (класіфікацыя Пятрова). Выказаў ідэю апісання тэорыі гравітацыі Альберта Эйнштэйна ў тэрмінах плоскай прасторы.

Сярод апублікаваных прац:

  • О пространствах, определяющих поля тяготения // Доклады Академии наук СССР. — 1951. — Т. XXXI. — C. 149—152.;
  • О полях тяготения простого типа с вещественными стационарными кривизнами // Учёные записки Казанского государственного университета. — 1955. — Т. 115. Книга 14. — С. 41—52.;
  • Пространства Энштейна. — М., 1961;
  • Новые методы общей теории относительности. — М., 1966.

Узнагароды правіць

У 1973 годзе за цыкл прац «Инвариантно-групповые методы в теории гравитации» А. З. Пятрову прысуджана Ленінская прэмія.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць