Алёкмінскі Станавік
нагор’е ў Забайкальскім краі Расіі
Алёкмінскі Станаві́к[1] (руск.: Олёкминский Станови́к) — нагор’е ў Азіяцкай частцы Расіі, на ўсходзе Забайкальскага края, у басейне рэк Алёкма і Шылка.
Алёкмінскі Станавік | |
---|---|
руск. Олёкминский Становик | |
55°44′ пн. ш. 117°34′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | каля 400 км |
Найвышэйшая вяршыня | Галец Крапоткіна |
Найвышэйшы пункт | 1908 м |
У сістэму Алёкмінскага Станавіка ўваходзяць сістэма горных хрыбтоў (Тунгірскі, Муройскі, Алёкмінскі Станавік, Урушынскі, Чаромны і інш.) і Верхнеалёкмінская, Ненюнгінская і Тунгірская міжгорныя ўпадзіны. Вышыні да 1908 м (гара Крапоткіна)[1]. Пераважна складаецца з гранітаў. Рэльеф пераважае сярэднягорны. На схілах да вышыні 1200 м лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра, каменныя россыпы, зараснікі кедравага сланіку.
Зноскі
- ↑ а б Алёкмінскі Станавік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
правіць- Алёкмінскі Станавік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Олёкминский Становик (нагорье) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Кулаков В. С. Олёкминский становик, нагорье // Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с.