Аліна Міхайлаўна Главінская

Аліна Міхайлаўна Главінская (23 чэрвеня 1944, Масква) — беларускі архітэктар.

Аліна Міхайлаўна Главінская
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1944(1944-06-23) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў Белдзіпрахарчпраме, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1973 па 1982 г. — старшым архітэктарам у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Ленінградзе.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: рэканструкцыя кандытарскага камбіната «Спартак» у Гомелі (1972) і школы ў пасёлку Леніна Магілёўскай вобласці (1980), тыпавыя праекты клуба на 90 месцаў, дзіцячага садка-ясляў № 214-2-131, школы, зблакаванай з дзіцячым садком-яслямі (1981), эксперыментальнай школы на 432 навучэнцаў з двума падрыхтоўчымі класамі (1982); у аўтарскім калектыве: інтэр’еры хлебазавода ў Таліне (1970), комплекс харчовых прадпрыемстваў у раёне Дражня ў Мінску (1977), інтэрнат для спартсменаў коннаспартыўнай базы ў пас. Ратамка пад Мінскам (1980).

Зноскі

ЛітаратураПравіць