Амазонскі прыродна-тэрытарыяльны комплекс (Калумбія)

Амазонскі прыродны тэрытарыяльны комплекс (ісп.: Región Amazónica) − адзін з 6 прыродных тэрытарыяльных комплексаў Калумбіі. Знаходзіцца на поўдні Калумбіі і займае плошчу 483 119 км² або 41 % тэрыторыі краіны. З'яўляецца часткай больш шырокага экалагічнага рэгіёну Амазоніі, самай шырокай лясной зоны ў свеце, якая акрамя Калумбіі ўключае тэрыторыі Балівіі, Бразіліі, Венесуэлы, Гаяны, Перу, Сурынама і Эквадора.

Амазонскі прыродна-тэрытарыяльны комплекс
Амазонскія лясы
Амазонскі ПТК на карце Калумбіі
Эказона Неатропікі
Плошча 483 119[1] км²
Краіны Калумбія
Дэпартаменты Амасонас, Калумбія, Ваупес, Вічада, Гуаўяре, Гуайнія, Какета
Рэкі Амазонка, Гуаўярэ, Жапура, Путумаё
Тып клімату Трапічны

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва рэгіёну па перапісу 2005 года складае 742 429 чалавек. Самыя буйныя гарады рэгіёну − Фларэнсія і Сан-Хасэ-дэль-Гуаўярэ.

Эканоміка і транспарт

правіць

Сярод асноўных галін эканомікі рэгіёну развіваюцца рыбалоўства, жывёлагадоўля, высечка лесу і горная справа. У рэгіёне выяўленыя шырокія запасы нафты. Складанасць воднага басейна і нежаданне закрануць навакольнае асяроддзе абумоўлівае слабую развітасць транспартнай сістэмы рэгіёну. Асноўны спосаб доступу ў рэгіён − паветраны транспарт, у межах рэгіёну пераважае рачны транспарт. Самыя буйныя гарады злучаны з астатняй часткай краіны дарогамі.

Нацыянальныя паркі

правіць

На тэрыторыі Амазонскага прыроднага тэрытарыяльнага комплексу размешчаны 10 нацыянальных паркаў Калумбіі:

Зноскі

  1. Atlas del Estudiante, publicación del periódico El Espectador, Dorling Kindersley, 2008.