Амністыя (фільм)
«Амні́стыя» (руск.: Амнистия) — беларускі савецкі мастацкі фільм ў жанры сатырычнай камедыі рэжысёра Валерыя Панамарова, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (Творчае аб’яднанне тэлевізійных фільмаў) па заказе Дзяржаўнага камітэту БССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню ў 1981 годзе.[1]
Амністыя | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 114 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1980 |
IMDb | ID 0082013 |
Сюжэт
правіцьКіраўніцтва буйной фабрыкі дзіцячых цацак рыхтуецца да святкавання 50-годдзя свайго прадпрыемства. Напярэдадні афіцыйных урачыстасцяў адбываецца надзвычайнае здарэнне, вінаватым у якім аказваецца мясцовы слесар — п’яніца і дэбашыр Салавейчык. Начальства, каб не падмачыць рэпутацыю заводу і не трапаць сабе нервы напярэдадні юбілею, вырашае замяць скандал. Гора-слесар, воляю выпадку пазбегнуўшы пакарання, адчувае сваю сілу і пачынае шантажаваць калектыў фабрыкі. Кіраўніцтва гатова прадаставіць Салавейчыку бясплатную пуцёўку ў Сочы, толькі б не выносіць смецце з хаты…
У ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Георгій Буркоў | |
Ралан Быкаў | |
Алена Санаева | |
Іван Рыжоў | |
Алена Казліціна |
Здымачная група
правіць- аўтар сцэнарыя — Мікалай Матукоўскі
- пастаноўска — Валерый Панамароў
- галоўны аператар — Анастасія Суханава
- мастак-пастаноўшчык — Алім Матвейчук
- кампазітар — Яўген Глебаў
- гукааператар — Уладзімір Сухадолаў
Зноскі
- ↑ Амнистия (1981) (руск.). kino-teatr.ru . Праверана 7 лістапада 2020.