Аміліна гара — геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння ў Беларусі, размешчаны за 4 кіламетры на ўсход ад будынка сельсавета вёскі Гародзькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці і 15,6 кіламетры на паўночны захад ад цэнтра горада Валожына. Ахоўны статус нададзены 19 студзеня 2009 года.

Аміліна гара
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 0,2
Дата заснавання 19 студзеня 2009
physical
Аміліна гара
Аміліна гара
physical
Аміліна гара
Аміліна гара

Апісанне правіць

Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды складае 0,2 км². Граніца праходзіць на поўначы ўздоўж дарогі Гародзькі-Гарадзілава, на ўсходзе па мяжы вёскі Ганькавічы, на поўдні ўздоўж чыгункі Ліда-Маладзечна, на захадзе ўздоўж мясцовай дарогі, якая злучае чыгунку з дарогай Гародзькі-Гарадзілава.

Аміліна гара ўяўляе сабой вузкую, выразна выяўленую ў рэльефе водна-ледавіковая граду, якая выгнулася на поўнач з канцамі, арыентаванымі на паўднёвы захад і паўднёвы ўсход. Яна мае даўжыню 0,6 км, шырыню — да 50 м. Форма складзена слаістымі водна-ледавіковымі пяскамі і пясчана-жвірова-галечнымі адкладамі. Слаі пяску і пясчана-жвіровых адкладаў маюць схіл на поўдзень да лагчыны з далінай ракі Заходняя Бярэзіна. Паверхня Амілінай гары няроўная і ўтворана са мноства ўзвышшаў. Самы высокі ўзгорак на поўначы помніка. Абсалютная вышыня вяршыні дасягае 204,9 м над узроўнем мора, адносная — 20 м. У бок Бярэзінскай лагчыны ўзгоркі памяншаюцца і робяцца больш дробнымі, але застаюцца з вельмі выразнымі схіламі (22 — 25) і вузкімі грэбнямі. На іх паверхні размешчана мноства валуноў крышталічных парод да 1,5 м па перыметры. На поўдні гара паступова пераходзіць у роўную пляцоўку, нахіленую да лагчыны. Аміліна гара — параўнальна рэдкая для вобласці беларускіх узгоркаў форма водна-ледавіковага рэльефу і сведка найбольш тыповых геалагічных працэсаў эпохі адступлення перадапошняга ледавіка. Яна ўтварылася 220—150 тыс. гадоў назад падчас сожскага зледзянення ў выніку накаплення пяску, жвіру, галькі, валуноў і марэнных супескаў каля краю актыўнай крыніцы ў перыяд яе часовага спынення.

Помнік Аміліна гара захаваўся ў прыродным стане, не быў закрануты актыўнай антрапагеннай дзейнасцю. Ён з'яўляецца эталонам марэнных град і ўзгоркаў канцова-марэнных узвышшаў цэнтральнай Беларусі.

Спасылкі правіць