Анастасія Аляксееўна Каменскіх

Анастасія Аляксееўна Каменскіх (укр.: Анастасія Олексіївна Каменських; нар. 4 мая 1987, Кіеў, УССР) — украінская спявачка. Атрымала вядомасць як удзельніца гурта «Патап і Насця» (2006—2017), вядзе сольную кар’еру пад псеўданімам NK[2].

Анастасія Аляксееўна Каменскіх
укр.: Анастасія Олексіївна Каменських
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 мая 1987(1987-05-04) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Патап[d][1]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, акцёрка, вядучая, тэлевядучая
Інструменты вакал[d]
Жанры сучасны рытм-н-блюз[d], хіп-хоп, поп-музыка і электрапоп[d]
nkofficial.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Раннія гады правіць

Нарадзілася 4 мая 1987 года ў Кіеве.

Бацька — Аляксей Іосіфавіч Жмур. Маці — Лідзія Пятроўна Каменскіх, працавала ў Народным хоры імя Р. Вяроўкі. Хросная маці — Ала Кудлай.

У пяць гадоў паехала ў Францыю па праграме абмену, дзе прабыла два месяцы. У шэсць гадоў паехала ў Італію, дзе пражыла сем гадоў, вывучыла Італьянскую мову і наведвала мясцовую школу.

У Кіеве вучылася ў Пячэрскай гімназіі[3]. У 15 гадоў скончыла музычную школу па класе фартэпіяна[3]. Восем гадоў прафесійна займалася танцамі — балетам. Пасля школы паступіла ва Украінска-амерыканскі гуманітарны інстытут, дзе выкладанне вядзецца на англійскай мове.

Кар’ера спявачкі пачалася ў 2004 годзе, калі яна прыняла ўдзел у фестывалі «Чарнаморскія гульні».У 2005 годзе атрымала ў Лондане ўзнагароду UBN Awards як «Адкрыццё года».

2006—2016: «Патап і Насця» правіць

 
З Патапам на прэс-канферэнцыі, 2009 год.

На працягу 2006—2017 гадоў NK была ўдзельніцай самага папулярнага дуэта сярод рускамоўнага насельніцтва «Патап і Насця» разам з Патапам.

Пасля сумеснага кліпа з рэперам на папулярную песню «Без любви» пачаліся канцэрты, здымкі і гастролі. Пасля дуэт зняў кліп на песню «Не пара». Насцю пачалі запрашаць на шматлікія тэлевізійныя здымкі.

Вясной 2009 года Насця разам Дзмітрыем Дзікусарам удзельнічала ў дабрачынным тэлевізійным праекце «Танцую для цябе», але неўзабаве яны пакінулі праект з-за запланаваных гастроляў «Патапа і Насці» у Германіі[4].

У лютым 2010 года Насця была прызнана «Самай прыгожай жанчынай Украіны 2009» па версіі часопіса «Viva»[5].

2017—цяпер: сольная кар’ера і праект NK правіць

Улетку 2017 года стала вядома што Насця стане суддзёй восьмага сезона «X-Фактар» прэм’ера якога адбылася восенню на тэлеканале СТБ[6].

24 кастрычніка ў відэа звароце Насця разам з Аляксеем Патапенкам абвясціла аб творчай паўзе дуэта «Патап і Насця»[7]. Неўзабаве стала вядома што Насця пачынае сольную кар’еру, але ўжо пад псеўданімам NK[8]. 2 лістапада яна выпусціла свой рускамоўны кліп «#этомояночь», які сабраў мільёны праглядаў на YouTube і стаў вірусным у сацыяльных сетках. У снежні выпусціла акустычны зборнік калядных песень і фільм «Xmas with NK», у якім змясціліся самыя папулярныя калядныя песні на чатырох мовах (украінскай, рускай, італьянскай, англійскай).

9 красавіка 2018 года на «Вечары прэм’ер з Кацярынай Асадчай» NK праспявала першую ўкраінамоўную песню ў сваім рэпертуары «Тримай», а ўжо восенню яе прэзентавалі на найбуйнейшай італьянскай радыёстанцыі «Rai Radio»[9].

У канцы верасня выйшаў іспана-англійскі трэк «Peligroso» ў жанры latin pop, які яна напісала ў суаўтарстве з прадзюсарам Ali Alvarez з кампаніі Magnus Media Марка Энтані, кампазітарам Cris Chil, шматразовым пераможцам Лацінаамерыканскага Грэмі Ёэл Хенрыкес і Аляксеем Патапенка. Неўзабаве NK адправілася ў проматур на Маямі, дзе прэзентавала песню ў самых папулярных лацінаамерыканскіх тэле- і радыё-праграмах: «¡Despierta America!» на тэлеканале Univision, «Total Acceso»[10] і «Titulares y Más» на тэлеканале Telemundo, «Buenos Dias Familia» на тэлеканале EstrellaTV, «Centro» на тэлеканале CBS[11], а таксама на тэлеканале ¡Hola! TV[12] і інш. Песня Peligroso ўвайшла ў рэйтынг найлепшых 25 Трапічных песень у катэгорыі лацінаамерыканскай музыкі паводле версіі выдання Billboard, дзе ўжо знаходзіцца шосты тыдзень. Таксама, у рамках проматура, NK наведала 19 штогадовую цырымонію ўручэння Лацінаамерыканскіх Грэмі і стала першым выканаўцам з Украіны, якая была туды запрошаная. 29 сакавіка 2019 года выйшаў афіцыйны рэмікс і кліп на песню Peligroso ад зоркі рэгетона De La Ghetto сумесна з NK[13].

12 кастрычніка — выйшаў сольны альбом «No Komments» і кліп да песні «LOMALA». Уключае 10 кампазіцый на ўкраінскай, рускай і англійскай мовах[14].

У снежні 2018 была названая на M1 Music Awards у пяці намінацыях[15]. Атрымала перамогу ў катэгорыях «Співачка року» і «кліп года», зняты на песню «#этомояночь»[16]. Атрымала ўзнагароду лепшай міжнароднай зоркі па версіі ТРК «Украіна».

У лютым 2019 года выйшаў кліп на песню «Попа как у Ким» у кліпе да гледачоў звярнуліся блогеры праекта «Чоткий Паца»[17]. У тым жа месяцы яна знялася для вокладкі ўкраінскага Cosmopolitan[18].

25 красавіка NK выпусціла музычнае відэа на свой другі ўкраінамоўны трэк «Обіцяю», які яна прэзентавала 10 красавіка на «Вечары прэм’ер з Кацярынай Асадчай»[19][20]. Песня з’яўляецца прызнаннем у каханні загадкавага выбранніка, якога спявачка хавае ад прэсы. Паводле задумы рэжысёраў Дзяніса Манохі і Максіма Шаўкоўнікава, відэа стала аднаўленнем шэдэўраў вялікіх мастакоў розных эпох. У Відэа яна паўстала ў дзевяці вобразах, у прыватнасці Моны Лізы, Фрыды Кало, Алімпіі з карціны Манэ і іншых[19]. Ужо ў наступным месяцы ўкраінскі рэпер і прадзюсар Патап 23 мая прэзентаваў музычнае відэа на песню «Константа», у якой ён прызнаўся ў каханні да NK<[21].

8 ліпеня NK адкрывала канцэрт калумбійскага спевака Малума падчас яго выступу ў Палацы спорту у Кіеве[22]. У тым жа месяцы яна выступіла на музычным фестывалі «Atlas Weekend» у Кіеве і на расійскім фестывалі «Жара» ў Баку (Азербайджан)[23][24].

У 2019 годзе, па дадзеных TopHit, відэакліп «Попа как у Ким» сабраў 17 781 217 праглядаў на YouTube, а агульная колькасць на канале — 74 263 283 праглядаў. У 2020 годзе, відэакліп на песню «Elefante» сабраў 15 178 543 прагляду.

У 2021 годзе, па дадзеных TopHit, NK мела 718 947 эфіраў на ўкраінскіх радыёстанцыях.

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

Назва Дэталі
No Komments
  • Дата: 12 кастрычніка 2018
  • Лэйбл: Nice2CU
  • Фармат: Digital

Мініальбомы правіць

Назва Дэталі
Xmas with NK
  • Дата: 22 снежня 2017
  • Лэйбл: Nice2CU
  • Фармат: Digital
Ecléctica
  • Дата: 18 верасня 2020
  • Лэйбл: Nice2CU
  • Фармат: Digital

Сінглы правіць

Год Назва Самая высокая пазіцыя ў чарце Альбом
UKR
[25]
USA
[26]
2005 «Какая разница» Сінгл без альбома
2016 «Абнимос/Досвидос» (пры ўдзеле Н. Дарафеевай) Сінгл без альбома
2017 «Это моя ночь» 22 No Komments
2018 «Дай мне»
«Тримай» 1
«Ты же не забыл» (пры ўдзеле Л. Успенскай) 36 Сінгл без альбома
«Lomala» No Komments
«Peligroso» 2 24 Сінгл без альбома
2019 «Попа, как у Ким» No Komments
«8-ма марта» (пры ўдзеле «ZBSband») Аудиотеатр
«Обіцяю» 1 Сінгл без альбома
«Elefante» Ecléctica
2020 «Miami» (з удзелам J. Forever, J. Frank) Сінгл без альбома
«Lollipop» (з удзелам J. Magán) Сінгл без альбома
«Воспоминания» Сінгл без альбома
«Ahuevo» 29 Ecléctica
«VIBE» Красное вино
2021 «Почуття»
«Девочки рулят»
«Ма»
«Красное вино»
2022 «Я — Україна»

Фільмаграфія правіць

Вэбсерыял правіць

Год Назва Роля
2019 Хостэл Грае сябе [27]

Тэлебачанне правіць

Год Назва Роля Канал Нататка
2007 Две звезды (руск.) Грае сябе (спявачка) Першы канал (руск.) Забаўляльная-праграма (у дуэце з Гарыкам Харламавым)
2008 Чырвоная Шапачка Чырвоная Шапачка 1+1 Тэлемюзікл
2009 Танцую для цябе Грае сябе (спявачка) 1+1 Забаўляльная-праграма (у пары з Дзмітрыем Дзікусарам)
2010 Зорка+Зорка Грае сябе (спявачка) 1+1 Забаўляльная-праграма (у дуэце з Марыяй Берсеневай)
2010 Guten Morgen Грае сябе (вядучая) M1 Ранішняе шоу
2013 1+1 дома Грае сябе (спявачка) 1+1 Тэлефільм
2014 Аліса ў краіне цудаў Труска Украіна Тэлемюзікл
2015 Ліга смеху Джульета (запрошаная зорка) 1+1
2016 — цяпер Рассмяшы коміка. Дзеці Грае сябе (вядучая) 1+1 Талент-шоў
2017— цяпер X-Фактар Грае сябе (суддзя) СТБ Талент-шоў
2017 Xmas with NK Грае сябе (спявачка) M1 Калядны відэа-альбом
2020 Голас краіны Грае сябе (трэнер) 1+1 Талент-шоў
2021 Маска Грае сябе (дэтэктыў) Украіна

Узнагароды і намінацыі правіць

Сольная кар’ера NK правіць

Год Прэмія Намінацыя Вынік Заўвага
2017 Зорны Шлях (ТРК Украіна) Ньюсмейкер года Перамога
Музычная платформа Лепшая Калядная песня Перамога
2018 MEDIA SIESTA Ньюсмейкер года Перамога
Музычная прэмія М1 (4 сезоны) Відэа зімы Перамога
Музычная прэмія М1 (4 сезоны) Спявачка вясны Перамога
Cosmopolitan Awards Спявачка года Перамога
Музычная прэмія М1 Спявачка года Перамога
Музычная прэмія М1 Кліп года Перамога
Зорны Шлях (ТРК Украіна) International Star Перамога
2019 M1 Music Awards Хіт года Намінацыя «Обіцяю»
Спявачка года Перамога
Залаты Грамафон Намінацыя «Обіцяю»
Чырвона Рута Перамога «Обіцяю»
YUNA Лепшы поп-хіт Перамога «Тримай»
Top Hit Music Awards Відэакліп года (жаночы вакал) YouTube Ukraine Перамога «Попа как у Ким»
Узлёт года YouTube Ukraine Перамога
2020 Лепшая выканаўца YouTube Ukraine Перамога
Відэакліп года (жаночы вакал) YouTube Ukraine Перамога «Elefante»
2021 Лепшая выканаўца на радыё Перамога

Іншая дзейнасць правіць

Лінія адзення правіць

2017 — запусціла брэнд спартыўнага адзення «NKsport»[28]. У першую калекцыю ўвайшлі 17 мадэляў — футболкі, спартыўныя касцюмы, легінсы і брыджы, выпушчана 10 калекцый.

Дабрачыннасць правіць

З 2017 года пастаянна ўдзельнічае ў «Charity Weekend»[29]. Сабраныя падчас мерапрыемства сродкі перадаюцца ў ДУ Інстытут траўматалогіі і артапедыі НАМН Украіны.

Пачынаючы з 2017 года, спявачка актыўна супрацоўнічае з дабрачынным фондам «Життєлюб»[30]. Па стане на 2018 год, Насця Каменскіх далучылася да 3 кампаній. Акрамя гэтага, быў запушчаны аўкцыён па продажы сцэнічнага рэквізіту і адзення артысткі з мэтай збору сродкаў для пабудовы двух пунктаў кармлення людзей сталага ўзросту «Абед без бед».

У 2018 годзе стала ганаровым сябрам фіналу Жаночая Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2018[31].

Сям’я і асабістае жыццё правіць

  • Бацька — Аляксей Іосіфавіч Жмур (1939—2021)[32].
  • Маці — Лідзія Пятроўна Каменскіх[33].
  • Хросная маці — Ала Кудлай[3].
  • Муж — Аляксей Патапенка з 23 мая 2019 года.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20211107133647/https://www.vokrug.tv/article/show/15933952001/
  2. "Настя Каменських починає сольну кар'єру". unian.net [російською]. 2017-10-30. Праверана 2021-02-08.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  3. а б в Настя Каменських: «Мої родичі були якимись повіями» Архівавана 25 червня 2016. // Главред, 03.03.2008.
  4. Каменских рассказала, почему оставила «Танцюю для тебе» (8 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 27.09.2018. Праверана 26.09.2018.
  5. Павленко, Дмитро. Константин Меладзе и Настя Каменских - победители конкурса «VIVA! Самые красивые люди Украины 2009» (руск.) (21 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 03.12.2018. Праверана 02.12.2018.
  6. Телеканал СТБ оголошує новий склад журі «Х-фактора» (30 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  7. Дует "Потап і Настя" повідомив про припинення діяльності (24 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2018. Праверана 4 студзеня 2019.
  8. Каменських без Потапа: Співачка оголосила про сольний проєкт (30 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2018. Праверана 4 студзеня 2019.
  9. "Це неймовірна гордість": нова українська пісня зазвучала на радіо в Італії (відео) (19 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 27.09.2018. Праверана 26.09.2018.
  10. NK debuta en español - Telemundo 62 (ісп.). www.telemundo62.com. Архівавана з першакрыніцы 29 січня 2019. Праверана 29 студзеня 2019.
  11. Centro: Ukrainian Singer NK Takes Latin Music World By Storm (англ.). Архівавана з першакрыніцы 29 січня 2019. Праверана 29 студзеня 2019.
  12. Настя Каменських презентувала нову пісню «Peligroso» в Маямі. СТБ. Архівавана з першакрыніцы 26.09.2018. Праверана 26.09.2018.
  13. Найпалкіший дует весни: NK представила спільний кліп зі всесвітньо відомим королем реггетону. Архівавана з першакрыніцы 19 жовтня 2020. Праверана 1 червня 2021.
  14. No Komments: Настя Каменських представила перший сольний альбом і яскравий кліп (12 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 17.11.2018. Праверана 17.11.2018.
  15. M1 Music Awards 2018: з'явився повний список домінантів (укр.). ukr.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 6 грудня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
  16. «Моряки, повертайтеся живими!» Як у Києві пройшла церемонія «M1 Music Awards». Обозреватель. Архівавана з першакрыніцы 1 грудня 2018. Праверана 1 снежня 2018.
  17. Каменських випустила провокативний кліп на пісню «Попа как у Ким» (відео 16+) (укр.). Офіційний сайт каналу 1+1 - 1plus1.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 квітня 2019. Праверана 18 сакавіка 2019.
  18. Встречай наш февральский номер с обворожительной Настей Каменских. Cosmopolitan — модный женский журнал. Архівавана з першакрыніцы 1 квітня 2019. Праверана 18 сакавіка 2019.
  19. а б Гід по класичному живопису від Насті Каменських у новому кліпі «Обіцяю» (25 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.
  20. Вечорі прем'єр із Катериною Осадчою, Київ. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.
  21. Потап – «Константа»: прем'єра нової пісні. Кохання в кожному рядку! (23 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2019. Праверана 23 мая 2019.
  22. Настя Каменських відкриє концерт колумбійського артиста-красеня в Палаці спорту. tsn.ua. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.
  23. Софія Ротару, NK та ONUKA: у Києві стартував безкоштовний день фестивалю Atlas Weekend. 24tv.ua. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 28 кастрычніка 2019.
  24. Ані Лорак, Макс Барських та NK: чим дивували зірки на фестивалі "Жара". ukr.segodnya.ua. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 28 кастрычніка 2019.
  25. Україна:
  26. «Peligroso»: Latin Tropical Airplay(недаступная спасылка). billboard.com (24 листопада 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2020.
  27. До "Оскара" еще далеко: Каменских похвасталась ролью в молодежном сериале (руск.) (28 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 19.09.2020. Праверана 19.09.2020.
  28. (modnaKasta), Каста. NKSPORT ᐈ Купить в Интернет-магазине Kasta — Каталог NKsport в Киеве и Украине — Kasta. kasta.ua. Архівавана з першакрыніцы 16 квітня 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
  29. Face.ua. http://efrosinina.com/charity. efrosinina.com. Архівавана з першакрыніцы 13 листопада 2018. Праверана 15 лістапада 2018.
  30. Жизнелюб (руск.). www.happyold.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 5 червня 2022. Праверана 15 лістапада 2018.
  31. Настя Каменских стала почетным другом женской Лиги Чемпионов 2018 (руск.). Joinfo Новости (6 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 грудня 2018. Праверана 5 снежня 2018.
  32. Настя Каменських повідомила про горе в сім'ї: будь ласка, приходь до мене частіше у снах (руск.). РБК-Украина. Архівавана з першакрыніцы 4 лютого 2022. Праверана 27 студзеня 2021.
  33. Настя Каменских отказалась от «сумашедшей» фамилии отца Архівавана {{{2}}}. // Gazeta.ua, 06.03.2010.

Спасылкі правіць