Анатоль Іларыёнавіч Тоўкач
Анатоль Іларыёнавіч То́ўкач[1] (16 чэрвеня 1929, в. Засялечча, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 16 сакавіка 2004, Віцебск) — беларускі мастак.
Анатоль Іларыёнавіч Тоўкач | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 2004 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс і графіка |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Кастрамское мастацкае вучылішча (1956). З 1956 года працаваў на віцебскім камбінаце «Мастацтва». З 1957 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Член Беларускага саюза мастакоў (1964). Жыў у Віцебску.
Працаваў у станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў жанры гарадскога пейзажа, а таксама ў акварэлі, гуашы і манументальным мастацтве.
Сярод твораў: «Дзвіна» (1957), «Віцебская суднаверф» (1960), «Беларускі пейзаж» (1961), «Горад жыве» (1962), «Віцебск» (1968), «Лёзненская вышыня» (1973), «Лучоса» (1976), «Блакітны край» (1979), «Лосвіда» (1985), «Год 1941» (1985), «Панарама Віцебска» (1993); трыпціх «Віцебск» (1978) і інш.
Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Чэбан І. Л. То́ўкач Анатоль Іларыёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 493. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тоўкач Анатоль Іларыёнавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 539. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Цыбульский, М. Л. Толкач Анатолий Илларионович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 513.
- Толкач Анатоль Іларыёнавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 111—112.
- Тоўкач Анатоль Іларыёнавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 249—250. — 703 с. — 10 000 экз.