Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Васілевіч Ляпідзеўскі (10 (23).3.1908, Белая Гліна, Краснадарскі край — 29 красавіка 1983) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза (20.04.1934), генерал-маёр авіяцыі (1946). Член КПСС з 1934.

Анатоль Васілевіч Ляпідзеўскі
Anatoly Lyapidevskiy.jpg
Дата нараджэння 23 сакавіка 1908(1908-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1983(1983-04-29) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў вайсковая авіяцыя
Званне генерал-маёр авіяцыі[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Масквы» медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Commons-logo.svg Анатоль Васілевіч Ляпідзеўскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У Чырвонай Арміі з 1926 года, скончыў Севастопальскую школу марскіх лётчыкаў (1928), быў лётчыкам і лётчыкам-інструктарам. У 1933 годзе звольнены ў запас. Працаваў пілотам Далёкаўсходняга кіравання ГВФ. Пасля гібелі ледакольнага парахода «Чэлюскін» (13 лютага 1934) Ляпідзеўскі ўдзельнічаў у вышуку і выратаванні чэлюскінцаў і, дзейнічаючы ў выключна цяжкіх умовах, вывозіў іх ва Уэлен. У 1935 годзе зноў прызваны ў войска. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя М. Я. Жукоўскага (1939). У 1939-42 гадах намеснік начальніка Галоўнай інспекцыі і дырэктар авіяцыйнага завода. У 1942-43 гадах намеснік камандуючага ВПС 19-й арміі і начальнік палявога рамонту 7-й паветранай арміі. З верасня 1943 года дырэктар завода. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў галоўным кантралёрам Дзяржкантролю СССР, намеснікам міністра авіяцыйнай прамысловасці і дырэктарам завода. З 1961 года ў запасе. У 1935-37 гадах член ЦВК СССР 7-га склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.