Анатоль Мікалаевіч Давідовіч
Анато́ль Мікала́евіч Давідо́віч (28 сакавіка 1965, в. Скабін, Капыльскі сельсавет, Капыльскі раён, Мінская вобл. — 13 чэрвеня 1992) — ваеннаслужачы савецкай, затым — азербайджанскай арміі, маёр, Нацыянальны Герой Азербайджана (1992, пасмяротна).
Анатоль Мікалаевіч Давідовіч | |
---|---|
азерб.: Anatoli Nikolayeviç Davidoviç | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1965 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1992 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР (да 1991) → УС СНД (снеж. 1991 — пач. 1992) → Азербайджан (1992) |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1982 — 1992 |
Званне | маёр |
Часць |
вайсковая частка 930 сухапутных войск УС Азербайджана |
Камандаваў | начальнік штаба |
Бітвы/войны | абарона Азербайджана падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і вайскоўца. У дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў г. Слуцк. У 1982 г. закончыў сярэднюю школу № 10 г. Слуцка і паступіў у Сумскае Вышэйшае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ (г. Сумы, Украіна). Пасля яго заканчэння служыў ва Узброеных Сілах СССР: у Групе савецкіх войск у Германіі, з 1989 года — у г. Гянджа, Азербайджан: начальнік штаба артылерыйскага палка Чырванасцяжнай Закаўказскай ваеннай акругі (са снежня 1991 года, пасля падзелу СССР — Узброеных Сіл СНД).
У пачатку 1992 года капітан А. Давідовіч перайшоў на службу ў армію Азербайджанскай Рэспублікі. Атрымаў званне маёра. З’яўляўся начальнікам артылерыйскага штабу № 930, займаўся падрыхтоўкай артылерыстаў. Унёс вялікі ўклад ва ўмацаванне Ўзброеных Сіл Азербайджана.
У ходзе азербайджана-армянскага ўзброенага канфлікту ўдзельнічаў у баявых дзеяннях па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджана. Вызначыўся ў наступленні ў Агдамскім раёне, 9 чэрвеня 1992 г. каля в. Нахічаванік асабіста знішчыў некалькі адзінак баявой тэхнікі праціўніка, атрымаў цяжкае раненне. Быў эвакуіраваны ў Цэнтральны шпіталь у Баку; памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Пахаваны ў Слуцку.
3 ліпеня 1992 года А. Давідовічу пасмяротна прысвоена найвышэйшая ўзнагарода Азербайджанскай Рэспублікі — званне «Нацыянальны герой Азербайджана» (указ прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі № 24).
Ушанаванне памяці
правіцьІмем А. М. Давідовіча названа вуліца ў г. Гянджа, там жа 10 красавіка 2015 года ўсталявана мемарыяльная дошка ў яго гонар[1].
Зноскі
- ↑ Samirə Süleymanlı (10 красавіка 2015). "Gəncədə Anatoli Nikolayeviç Davidoviçin anadan olmasının 50 illiyinə həsr olunan yubiley tədbiri keçirilib"(азерб.). ganjanews.az. Архівавана з арыгінала 7 ліпеня 2019. Праверана 5 красавіка 2016.
Спасылкі
правіць- Davidoviç Anatoli Nikolayeviç // Zəngilan. (азерб.)
- Азербайджанский герой из Беларуси Архівавана 24 кастрычніка 2014. // open.az. 2009. 9 мая. (руск.)