Анатоль Мікалаевіч Сарокін
Анатоль Мікалаевіч Саро́кін[1] (нар. 21 мая 1940) — гісторык, доктар гістарычных навук (1980), прафесар.
Анатоль Мікалаевіч Сарокін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1980) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
А. М. Сарокін нарадзіўся ў Мінску. У 1962 годзе скончыў бібліятэчны факультэт[2] Мінскага педагагічнага інстытута. З 1965 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (займаў пасаду загадчыка аддзела[2]). У 1997—2000 гадах начальнік аддзела Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[1]. З 2000 года — прафесар кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага інстытута правазнаўства[2].
Навуковая дзейнасць Правіць
Аўтар навуковых прац па праблемах агульнай і эканамічнай гісторыі Беларусі, прававога рэгулявання грамадскіх адносін, сацыяльных выбухаў, палітычных рэпрэсій, па гістарыяграфіі. Адзін з аўтараў сумесных выданняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Развіццё эканомікі Беларусі ў 1928—1941 гг.», «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР».
Сярод апублікаваных прац:
- Совхозы БССР в период построения фундамента социализма (1926―1932 гг.) — Мн.: Наука и техника, 1971;
- Совхозы Белорусской ССР (1917—1941 гг.) — Мн.: Наука и техника, 1979;
- Победа колхозного строя в Белорусской ССР / М. П. Костюк, В. А. Полуян, А. Н. Сорокин и др. — Мн. : Наука и техника, 1981;
- Эксперимент: Человек и земля. — Мн., 1994;
- Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.-метад. дапамож. для кантралюемай самастойнай работы / А. М. Сарокін. — Мн.: НА ТАА «БІП-С», 2004. — 94 с. — ISBN 955-6537-87-8;
- Метамарфозы… гісторыі: зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. — Мн.: Права і эканоміка, 2013;
- Дороги Отчизны: княжества ― Республика Беларусь. — 2-е изд., дополненное. — Мн.: Право и экономика, 2016.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в Імі ганарыцца БДПУ
Літаратура Правіць
- Сарокін Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 184—185. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі Правіць
- Сарокін Анатоль Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Іофе Э. Р. Імі ганарыцца БДПУ // Настаўніцкая газета, 22, 25, 27 лістапада 2014 г.