Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка
Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка (26 верасня 1945, сяло Нова-Георгіеўскае, Акцябрскі раён, Прыморскі край) — беларускі архітэктар.
Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1945 (78 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1973 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1984 года — архітэктар Кастрычніцкага раёна Мінска.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: праекты прафілакторыя на Асіповіцкім вадасховішчы (1976), паліклінікі ў Асіповічах (1979); у аўтарскім калектыве: студэнцкі клуб Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1982), шматпрофільная бальніца ў Пінску (1982).
Узнагароды
правіць2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект чыгуначнага вакзала ў Мінску (1974, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
правіць- Петренко Анатолий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)