Асіповіцкае вадасховішча

Асіпо́віцкаевадасховішча ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Створана ў 1953 годзе плацінай Асіповіцкай ГЭС на рацэ Свіслач.

Асіповіцкае
Каардынаты: 53°23′12,5″ пн. ш. 28°37′11,61″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Магілёўская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 149,5 м
Даўжыня 23,7 км
Шырыня 1,2 км
Плошча 11,9 км²
Аб'ём 0,0175 км³
Даўжыня берагавой лініі 55,3 км
Найбольшая глыбіня 8,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,5 м
Празрыстасць 1—2 м
Плошча вадазбору 4370 км²
Упадаюць Свіслач, Граўка, ручаі
Выцякаюць Свіслач
Год напаўнення 1953
Асіповіцкае (Беларусь)
Асіповіцкае
Асіповіцкае
Асіповіцкае (Магілёўская вобласць)
Асіповіцкае
Асіповіцкае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча вадасховішча 11,9 км². Даўжыня 23,7 км, найбольшая шырыня 1,2 км, даўжыня берагавой лініі 55,3 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м. Аб’ём вады 17,5 млн м³. Плошча вадазбору 4370 км². Мінералізацыя вады 330—380 мг/л.

Берагавая лінія звілістая. Берагі вадасховішча пераважна высокія (да 8 м). Ложа ў межах затопленай поймы Свіслачы перасечана шматлікімі мелкаводнымі ўчасткамі. На вадасховішчы астравы агульнай плошчай 15 га. Дно выслана ілам, уздоўж берагоў пясчанае. Сярэднегадавыя ваганні ўзроўню вады каля 81 см. Вадасховішча праточнае (аб’ём воднай масы аднаўляецца за 7—8 сутак). Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 790 млн. м³. Зарастае каля 35 % плошчы вадасховішча.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, карась, мянтуз і іншыя віды рыб.

Каля вадасховішча населеныя пункты Цэль, Лапічы, Азярышча, Зборск, Смык, Вяззе і інш.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 38—39. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)