Анатоль Яўгенавіч Левашоў

Анатоль Яўгенавіч Левашоў (8 жніўня 1898, г. Жаркент, Казахстан — 27 снежня 1979) — фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1961), прафесар (1962).

Анатоль Яўгенавіч Левашоў
Дата нараджэння 8 жніўня 1898(1898-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1979(1979-12-27) (81 год)
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт (1925).

Працаваў у Ленінградскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1930, дацэнт, загадчык кафедры фізікі), Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце (1928—1930 і з 1934, у 1935—1941 — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі), Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Узбекскай ССР (у 1949—1950 — загадчык аддзела тэарэтычнай фізікі), Кіеўскім інстытуце кінаінжынераў, Кіеўскім політэхнічным інстытуце, Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце (1962—1979, фізічны факультэт, кафедра тэарэтычнай фізікі, прафесар, прафесар-кансультант, у 1962—1973 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: агульная тэорыя адноснасці; гравітацыя; рэлятывісцкая дуальная электрадынаміка; электрадынаміка складаных асяроддзяў.

Бібліяграфія правіць

  • Теория лоренцевой связности при релятивистском движении (С-ковариантность и эквивалентные преоюразования Лоренца) : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук / Левашев А. Е. — Минск, 1960.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Левашоў Анатоль Яўгенавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 289. — 624 с.: іл., карты.
  • Касцюковіч М. М. Левашоў Анатоль Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 178. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Левашев Анатолий Евгеньевич / Н. Н. Костюкович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 421.
  • Левашев Анатолий Евгеньевич // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 147.
  • Памяти Анатолия Евгеньевича Левашева / Керес Х. П. [и др.] // Успехи физических наук. — 1981. — Т. 133, вып. 3. — С. 551—552.