Андрыян Рыгоравіч Нікалаеў
Андрыян Рыгоравіч Нікалаеў (5 верасня 1929, сяло Шаршэлы, Марыінска-Пасадскі раён, Чувашыя — 3 ліпеня 2004, Чэбаксары) — савецкі касманаўт. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1962, 1970), лётчык-касманаўт СССР (1962), генерал-маёр авіяцыі (1970), кандыдат тэхнічных навук (1975).
Андрыян Рыгоравіч Нікалаеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 2004[4][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка: | Валянціна Уладзіміраўна Церашкова |
Дзеці | Elena Tereshkova[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал-маёр авіяцыі[d] |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1954), Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1968). З 1955 года ваенны лётчык. З 1960 года ў атрадзе касманаўтаў (у 1963-68 яго камандзір). 11-15.8.1962 года здзейсніў палёт вакол Зямлі на касмічным караблі «Усход-3», 1-19 чэрвеня 1970 года з В. І. Севасцьянавым — палёт (як камандзір) на КК «Салют-9». У космасе правёў 21,6 сутак. У 1974-94 гг. першы намеснік начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына.
УзнагародыПравіць
Дзяржаўная прэмія СССР (1981). Залатыя медалі імя Цыялкоўскага АН СССР і імя Гагарына. Імем Нікалаева названы кратар на Месяцы. Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1962 годзе[6].
Зноскі
- ↑ Николаев Андриян Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Andriyan Nikolayev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrijan Grigorjewitsch Nikolajew // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11873489X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Andrian Grigoryevich Nikolayev // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нікалаеў Андрыян Рыгоравіч (1929-2003)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.