Андрэй Віктаравіч Багдановіч
Андрэй Віктаравіч Багдановіч (15 кастрычніка 1987, в. Ялізава, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі вясляр, алімпійскі чэмпіён.
Андрэй Багдановіч | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Андрэй Віктаравіч Багдановіч |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
15 кастрычніка 1984 (36 гадоў) в. Ялізава, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР |
Грамадзянства |
![]() |
Рост | 195 см[1] |
Вага | 97 кг[1] |
![]() |
На першынстве свету па веславанні ў 2006 годзе атрымаў бронзавы медаль у спаборніцтве на кіламетровай дыстанцыі ў каноэ ў складзе чацвёркі[2].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне спадар Багдановіч атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каноэ сярод мужчын у пары з братам[3] Аляксандрам. За спартыўны поспех 20 лютага 2009 года старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Пётр Руднік ушанаваў яго разам з братам прэміямі «Чалавек года» за 2008 год памерам у 100 базавых велічыняў (3,5 мільёны рублёў = $1237)[4]. 27 лютага 2009 года ў якасці дзяржаўнай узнагароды Андрэй Багдановіч атрымаў трохпакаёвую кватэру ў Мінску па вуліцы Іосіфа Жыновіча[5]. Навучаецца ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерва.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 ЕВРОИГРЫ. На счету профсоюзных спортсменов 20 медалей (золото — 8, серебро — 2, бронза — 10)
- ↑ Ігар Хадасевіч. Беларускія спартсмены заваявалі 5 узнагарод на чэмпіянаце свету па веславанню на байдарках і каноэ// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 21 жніўня 2006
- ↑ «Магілёўскі бляск алімпійскіх медаляў»// Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. 9 снежня 2008
- ↑ Чалавек года - 2008// Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. 23 лютага 2009
- ↑ Чэмпіёнам і прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне сёння дабавілася прыемных клопатаў - ім урачыста ўручылі ключы ад кватэр// Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. 27 лютага 2009
СпасылкіПравіць
- Андрэй Багдановіч — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)