Іосіф Іосіфавіч Жыновіч
Іо́сіф Іо́сіфавіч Жыно́віч (Жыдовіч) (14 мая 1907, в. Арэшкавічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, Беларусь — 13 студзеня 1974, Мінск) — музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазітар і педагог , народны артыст БССР (1955) і СССР (1968), прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
Іосіф Іосіфавіч Жыновіч | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1974 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, музычны педагог, цымбаліст |
Інструменты | цымбалы |
Выхаванцы | Таццяна Пятроўна Сцяпанава |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІосіф Жыновіч нарадзіўся 14 мая 1907 г. у вёсцы Арэшкавічы ў сям'і земляроба. Да 15-гадовага ўзросту ён жыў у Арэшкавічах.
У 1922 г. юнака прынялі салістам-цымбалістам у БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы ў Мінску). Іосіф прадоўжыў адукацыю ў мінскай школе № 11 (цяпер № 42). У 1927 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Вучобу ў БДУ спалучаў з вучобай у Мінскім музычным тэхнікуме.
У 1930 г. кіраўнік, у 1938—1941 гг. саліст, канцэртмайстар і педагог створанага Дзяржаўнага ансамблю народных інструментаў БССР.
У 1931 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 1935 г. быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі «кулакі». Бацькі незадоўга да гэтага былі пазбаўленыя выбарчых правоў, а пасля высланыя з канфіскацыяй маёмасці. Сам Іосіф змяніў прозвішча на Жыновіч. Тэарэтыка-кампазітарскае аддзяленне Беларускай кансерваторыі скончыў у 1941 годзе.
У 1939 г. адбыўся Першы Усесаюзны агляд выканаўцаў на народных інструментах, лаўрэатам якога стаў І. І. Жыновіч (другая прэмія). Падчас вайны быў накіраваны ў Казахскую філармонію, адкуль у складзе канцэртнай брыгады выязджаў на фронт. Пасля вайны вярнуўся ў Мінск.
З 1946 г. Жыновіч прызначаны мастацкім кіраўніком і дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра БССР (з 1974 г. імя Жыновіча). У Беларускай кансерваторыі Жыновіч заснаваў клас цымбалаў і кафедру народных інструментаў, загадваў ёю да 1963 года. Сярод яго вучняў В. А. Бурковіч
Творчасць
правіцьНапісаў музычныя творы: «Беларуская мелодыя» для ансамбля цымбалаў і 2 арфаў, «Сказ-быліна аб зямлі беларускай», канцэртныя апрацоўкі народных танцаў «Лявоніха» і «Мікіта».
Пераклаў для цымбалаў п'есы І. Штрауса, Ф. Шапена, Г. Вяняўскага, Ф. Крэйслера, В.-А. Моцарта, сімфаньеты «Беларускія карцінкі» М. Чуркіна, фіналы першага канцэрта для фартэпіяна з сімфанічным аркестрам і серэнады для струннага аркестра П. Чайкоўскага, фартэпіянныя п'есы «У манастыры» з «Маленькай сюіты» А. Барадзіна і «Багатырскія вароты» з «Карцінак з выстаўкі» М. Мусаргскага, многія іншыя творы замежнай класікі і савецкай музыкі.
Ушанаванне памяці
правіцьУ Мінску на доме, дзе жыў І. Жыновіч, усталявана мемарыяльная дошка. У яго гонар названая адна з вуліц у мінскім мікрараёне Дамброўка.
Зноскі
- ↑ Жинович Иосиф Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Спасылкі
правіць- Дасье БЕЛТА(недаступная спасылка)
- 14 мая — 100 год з дня нараджэння І.І. Жыновіча (1907-1974), цымбаліста, дырыжора, кампазітара, педагога(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (15 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 9 студзеня 2013.
- Іосіф Жыновіч(недаступная спасылка). Славутыя людзі. Талька і наваколлі (24 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 9 студзеня 2013.
- А. Я. Ракава.. Жыновіч Іосіф . Пуховчане. Марьина Горка on-line (24 студзеня 2010).(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Ракава А. Я. Жыно́віч (Жыдовіч) Іосіф Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 469. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Жино́вич (наст. фам. — Жидович) Иосиф Иосифович // Т. 2. Гондольера — Корсов. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1974. — Стб. 399. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).