Адкрыць галоўнае меню

Андрэй Віктаравіч Багдановіч

Андрэй Віктаравіч Багдановіч (15 кастрычніка 1987, в. Ялізава, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі вясляр, алімпійскі чэмпіён.

Андрэй Багдановіч
Andrei and Aliaksandr Bahdanovich 2010 Belarusian stamp.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Андрэй Віктаравіч Багдановіч
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1984(1984-10-15) (35 гадоў)
Месца нараджэння в. Ялізава, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР
Рост 195 см[1]
Вага 97 кг[1]
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

На першынстве свету па веславанні ў 2006 годзе атрымаў бронзавы медаль у спаборніцтве на кіламетровай дыстанцыі ў каноэ ў складзе чацвёркі[2].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне спадар Багдановіч атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каноэ сярод мужчын у пары з братам[3] Аляксандрам. За спартыўны поспех 20 лютага 2009 года старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Пётр Руднік ушанаваў яго разам з братам прэміямі «Чалавек года» за 2008 год памерам у 100 базавых велічыняў (3,5 мільёны рублёў = $1237)[4]. 27 лютага 2009 года ў якасці дзяржаўнай узнагароды Андрэй Багдановіч атрымаў трохпакаёвую кватэру ў Мінску па вуліцы Іосіфа Жыновіча[5]. Навучаецца ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерва.

Зноскі

СпасылкіПравіць