Андрэй Віктаравіч Мярзлікін
Андрэй Віктаравіч Мярзлікін (руск.: Андрей Викторович Мерзликин; нар. 8 лістапада 1968, Ліпецк, СССР) — расійскі памежнік, Герой Расійскай Федэрацыі (1993). Удзельнік бою на 12-й заставе Маскоўскага пагранатрада.
Андрэй Мярзлікін | |
---|---|
руск.: Андрей Викторович Мерзликин | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1968 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
СССР Расія |
Род войскаў |
Памежныя воскі ФСБ РФ |
Гады службы | 1986—сучаснасць |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 12-я памежная застава Маскоўскага пагранічнага атрада Групы расійскіх памежных войскаў у Рэспубліцы Таджыкістан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія і ваенная кар’ера
правіцьНарадзіўся 8 лістапада 1968 г. у горадзе Ліпецку, рускі па нацыянальнасці. Скончыўшы сярэднюю школу № 17, паступіў у Ліпецкі металургічны інстытут. У 1986 годзе прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Памежныя войскі КДБ СССР. Служыў у Маскве на асобным кантрольна-прапускным пункце ў аэрапорце «Шарамеццева». Падчас тэрміновай службы ў 1987 годзе паступіў у Маскоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча памежных войскаў, якое скончыў у 1992 годзе. Пасля заканчэння вучылішча служыў на Далёкім Усходзе, будучы начальнікам памежнай заставы «Іня». У 1993 годзе пераведзены ў Таджыкістан на пасаду намесніка начальніка 12-й заставы Маскоўскага пагранатрада Групы расійскіх пагранічных войскаў у Таджыкістане.
Бой 13 ліпеня 1993 года
правіць13 ліпеня 1993 года 14 груп баевікоў агульнай колькасцю да 250 чалавек з афганскай і таджыкскай тэрыторыі адначасова напалі на 12-ю заставу Маскоўскага пагранатрада. 45 памежнікаў і 3 мотастралкоў прынялі няроўны бой. Лейтэнант Мярзлікін прыняў камандаванне на сябе. У баі загінула больш за палову абаронцаў заставы, становішча пагаршаў недахоп баепрыпасаў, таму Мярзлікін прыняў рашэнне прарывацца да асноўных сіл з акружэння. Вырвацца атрымалася 18 байцам, усе былі або паранены, або кантужаны.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1050 ад 19 ліпеня 1993 года лейтэнанту Мярзлікіну Андрэю Віктаравічу было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.
Далейшая служба
правіцьУ далейшым працягваў службу ў пагранічных войсках РФ.
У званні генерал-маёра[1][2] выконваў абавязкі намеснік начальніка Упраўлення па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам 2-й службы ФСБ Расіі (г. Пяцігорск)[3].
У кастрычніку 2021 года павышаны да генерал-лейтэнанта[4].
Узнагароды
правіць- Герой Расійскай Федэрацыі (19 ліпеня 1993 года, медаль № 16);
- ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені з мячамі;
- 2 ордэны Мужнасці;
- ордэн «За ваенныя заслугі»;
- медалі, у тым ліку:
- медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені з мячамі,
- медаль «235 гадоў горада Пяцігорск»,
- іншыя медалі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ «Военная программа» А.Сладкова 8:45 Архівавана 8 сакавіка 2018.
- ↑ Комсомольская правда «В Липецке отмечают День пограничника»
- ↑ Пятигорчанам вручили юбилейные медали, посвящённые 235-летию города
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 01.10.2021 № 560 ∙ Официальное опубликование правовых актов ∙ Официальный интернет-портал правовой информации . publication.pravo.gov.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2021. Праверана 1 кастрычніка 2021.