Андрэй Фёдаравіч Гуцаў

(Пасля перасылкі з Андрэй Гуцаў)

Андрэй Фёдаравіч Гуцаў (нар. 4 лістапада 1967, в. Галавінцы Гомельскага раёна) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Андрэй Фёдаравіч Гуцаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 лістапада 1967(1967-11-04) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская

Біяграфія

правіць

Вучыўся на беларускага аддзялення філалагічным факультэце БДУ, у 1989 годзе з 4-га курса перавёўся на 1-ы курс групы перакладчыкаў філалагічнага факультэта Латвійскага ўніверсітэта, якую скончыў 1993 годзе. З 1994 года працаваў настаўнікам у беларускай школе ў Рызе. Жыў у Юрмале (Булдуры).[1]

Творчасць

правіць

Аўтар зборнікаў паэзіі «Адчужэнне», «Шалёная ноч» і прозы «Кніга зданяў» (2013).

Перакладае з латышскай мовы. Пераклаў паасобныя творы Улдыса Бэрзыньша і інш. Разам з Лявонам Баршчэўскім уклаў «Кароткую граматыку латышскай мовы» (2008)[2].

Прызнанне

правіць

З кнігай «Кніга зданяў» трапіў у шорт-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2014 год.

Зноскі

  1. Андрэй Гуцаў — пра час, ментальнасць і паэзію Архівавана 4 сакавіка 2016. — svitanak.lv, 06 чэрвеня 2014, 10:44
  2. Баршчэўскі Л., Гуцаў А. Кароткая граматыка латышскай мовы — Мн.: Радыёла-плюс, 2008. — 96 с. — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі») — ISBN 978-985-448-086-2