Андрэй Дзмітрыевіч Архангельскі
Андрэй Дзмітрыевіч Архангельскі (руск.: Андре́й Дми́триевич Арха́нгельский, 26.11(8.12).1879, Разань — 16 чэрвеня 1940, Масква) — савецкі геолаг, акадэмік АН СССР (1929; член-карэспандэнт 1925).
Андрэй Дзмітрыевіч Архангельскі | |
---|---|
Род дзейнасці | геолаг, выкладчык універсітэта, батанік |
Дата нараджэння | 26 лістапада (8 снежня) 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1940[2] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1904) і працаваў там на кафедры геалогіі; пасля абароны доктарскай дысертацыі (1912) працаваў у Геалагічным камітэце. З 1918 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, адначасова выкладаў у Горнай акадэміі і ў Межавым інстытуце, а з 1930 года ў Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце. З 1925 па 1930 год загадчык геалагічнага аддзела і намеснік дырэктара Дзяржаўнага навукова-даследчага нафтавага інстытута. З 1931 года кіраваў літалагічным аддзелам Інстытута мінералогіі і геалогіі. Дырэктар Геалагічнага інстытута АН СССР (1934—1939) і арганізатар комплекснай экспедыцыі АН СССР па вывучэнні Еўрапейскай часткі Расіі.
Сярод апублікаваных прац:
- Геологическое строение и история развития Черного моря, М. ‒ Л., 1938. (разам з М. М. Стахавым)
Памяць
правіцьНа будынку Геалагічнага інстытута РАН у Маскве ўстаноўленая мемарыяльная дошка з імёнамі акадэмікаў А. Д. Архангельскага, М. М. Страхава, А. Д. Архангельскага, М. С. Шацкага, А. В. Пейвэ, У. В. Менера, П. М. Крапоткіна.
Зноскі
- ↑ а б Архангельский Андрей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Архангельский Андрей Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).