Андрэй Кавячынскі

(1619—1667) езуіт

Андрэй Кавячынскі (1619, Навагрудскае ваяводства  — 29 студзеня 1667) — дзеяч каталіцкай царквы ў ВКЛ.

Андрэй Кавячынскі
Род дзейнасці падарожнік-даследчык
Дата нараджэння 1619
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1667(1667-01-29)
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Належаў да шляхецкага роду герба «Астоя», з якога паходзіў пратэстант Мацей Кавячынскі. У 1634 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў, з 1647 ксёндз. У 1636—38 вывучаў рыторыку ў Нясвіжы, філасофію ў Вільні (1638—41). Выкладаў у Пултуску, Ломжы, Оршы, Полацку (1641—46). Вывучаў маральную тэалогію ў Крожах (1646—48). Прапаведнік у Экімані пад Полацкам (1652—54), віцэ-рэктар калегіума ў Новагародку (1655).

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) узяты расійскімі войскамі ў няволю. Правёў 3 гады ў Маскве, дзе вёў душпастырскую дзейнасць сярод палонных з ВКЛ, праводзіў дыспуты з праваслаўнымі. На мяжы 1569—60 гадоў сасланы ў Сібір, працаваў у каменяломнях. Дзякуючы дыпламатычным намаганням у 1664 годзе вярнуўся на радзіму. У 1665—67 загадчык маёнткаў калегіума ў Нясвіжы, дзе і памёр. Пакінуў успаміны — адно з першых апісаннях Сібіры (не захаваліся).

Літаратура

правіць