Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін
Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін (нар. 17 чэрвеня 1973, г. Клімавічы) — беларускі сілавік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін | |
---|---|
Нараджэнне |
17 чэрвеня 1973 (51 год) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Званне | палкоўнік |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 17 чэрвеня 1973 года ў г. Клімавічы Магілёўскай вобласці[1].
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэжучыя станкі і інструменты»; курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь; палкоўнік[1].
Праходзіў ваенную службу ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Пагранічнай акругі № 4. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Сям'я
правіцьЖанаты, мае двух сыноў[1].