Андрэй Леанідавіч Емяльянаў

беларускі футбаліст

Андрэй Емяльянаў (нар. 15 кастрычніка 1995, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Асіповічы».

Футбол
Андрэй Емяльянаў
Поўнае імя Андрэй Леанідавіч Емяльянаў
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1995(1995-10-15) (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Асіповічы
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2018 Беларусь Асіповічы 126 (16)
2019 Беларусь Маладзечна 24 (7)
2020 Беларусь Ашмяны-БДУФК 4 (0)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 9 (6)
2021— Беларусь Асіповічы 10 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2021.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ горада Асіповічы, з 2013 года пачаў выступаць за «Асіповічы», дзе на працягу шасці гадоў правёў 126 матчаў і забіў 16 галоў. У 2017 годзе разам з клубам гуляў у Першай лізе.

У 2019 годзе перайшоў у «Маладзечна». Сезон 2020 распачаў у «Ашмянах-БДУФК», дзе згуляў 4 матчы, а ў ліпені далучыўся да «Вікторыі» з Мар’інай Горкі, дзе стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У 2021 годзе вярнуўся ў «Асіповічы».

Зноскі