Анджэй Снядэцкі

(Пасля перасылкі з Андрэй Снядэцкі)

Анджэй (Енджэй) Снядэцкі (польск.: Jędrzej Śniadecki; 30 кастрычніка 1768, мяст. Жнін, Гнезненскае ваяводства, Рэч Паспалітая11 мая 1838) — польскі хімік, лекар, філосаф і асветнік. Брат Яна Снядэцкага.

Анджэй Снядэцкі
польск.: Jędrzej Śniadecki
Дата нараджэння 30 лістапада 1768(1768-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1838(1838-05-12) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Юзаф Канстанцін Снядэцкі[d], Людвіка са Снядэцкіх[d] і Zofia Sniadecka[d]
Род дзейнасці хімік, біёлаг, пісьменнік, філосаф, урач
Навуковая сфера літаратура, біялогія, хімія, філасофія і публіцыстыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1768 года ў мястэчку Жнін Гнезненскага ваяводства (цяпер горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве Польшчы).

Вывучаў медыцыну ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Удасканальваў веды ў Павіі, Вене, Эдынбургу. У Эдынбургскім універсітэце, навучаючыся ў прафесара Джозэфа Блэка (1728—1799), зацікавіўся хіміяй.

У 1797—1822 гадах — прафесар хіміі, у 1826—1832 гадах — медыцыны ў Віленскім універсітэце, з 1832 года — прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні.

У галоўнай працы «Тэорыя арганічных істот» («Teoria jestestw organicznych», т. 1—2, 1804—11) развіў ідэю эпігенезу. Прапагандаваў прынцыпы сацыяльнай гігіены. Аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове «Пачаткі хіміі» («Początki chemii») (1800).

У 1805—1806 гадах рэдагаваў часопіс «Дзённік Віленскі» («Dzennik Wileński»), у 1816—1822 гадах — «Wiadomości Brukowe».

Памёр 11 мая 1838 года. Пахаваны ў вёсцы Гароднікі (Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці) на сямейных могілках.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць