Андрэй Эдуардавіч Салікаў

Андрэй Эдуардавіч Салікаў (нар. 24 красавіка 1977 года ў Віцебску) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат культуралогіі, дацэнт.

Андрэй Эдуардавіч Салікаў
Дата нараджэння 24 красавіка 1977
Месца нараджэння Віцебск
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Навуковая сфера культуралогія
Месца працы Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Навуковая ступень кандыдат культуралогіі
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў ў 2001 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Народная творчасць, інструментальная музыка (народная)». У 2002 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Культуралогія». У 2002-2005 гадах навучаўся ў аспірантуры. У 2009 годзе таксама прайшоў перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па спецыяльнасці «Арганізацыя работы з моладдзю». У цяперашні час навучаецца ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата культуралогіі па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры» абараніў 25 лютага 2010 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларуская нацыянальная культура ва ўмовах глабалізацыі: захаванне і развіццё (тэарэтыка-культуралагічны аспект)». У 2013 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.

З 2007 года працуе ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. З'яўляўся старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры моладзевай палітыкі. У цяперашні час займае пасаду прафесара кафедры моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Намеснік старшыні праўлення грамадскага аб'яднання спецыялістаў па рабоце з моладдзю. Член рэдакцыйнай калегіі зборніка навуковых прац «Сучасная моладзь і грамадства».

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням тэорыі і практыкі рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, сацыякультурнай творчасці моладзі, пытанням працы з моладдзю, міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва, якасці жыцця беларускай моладзі, прафесійнай культуры спецыяліста па працы з моладдзю, творчай самарэалізацыі моладзі і інавацыйнага праектавання, фінансавай граматнасці моладзі, праблемам самабытнага развіцця беларускай нацыянальнай культуры.

Спасылкі правіць