Андрэй Ягоравіч Раханаў
Андрэ́й Яго́равіч Раха́наў — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Андрэй Ягоравіч Раханаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Дзмітрый Цябут | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Цябут | ||||||
Нараджэнне |
2 (15) лістапада 1916 |
||||||
Смерць | 7 кастрычніка 1997 (80 гадоў) | ||||||
Партыя | УКП(б) з (1944) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
З 1935 да 1941 года працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдніх няпоўных школ Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У часы Вялікай Айчыннай вайны быў намеснікам камісара 2-й Беларускай партызанскай брыгады па камсамоле, пасля пачаў працаваць у камсамоле — сакратаром падпольнага камітэта Мехаўскага раёна ЛКСМ Беларусі.
Пасля вызвалення Гарадоцкага раёна ў 1943 годзе прызначаны сакратаром Гарадоцкага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі. З 1944 да 1948 года займаў пасады загадчыка Аддзелам сялянскай моладзі ЦК ЛКСМ Беларусі, 1-га сакратара Палескага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі.
З 1948 года на працы ў партыйных органах — быў 2-ім, пасля 1-ым сакратаром Калінкавіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі, 1-м сакратаром Капаткевіцкага і Жыткавіцкага раённых камітэтаў КП(б) Беларусі.
У 1953 — 1957 гадах — старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» Жыткавіцкага раёна Палескай вобласці.
У 1961 — 1963 гадах — інспектар ЦК КП Беларусі.
У 1963 — 1964 гадах — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага сельскага абласнога Савета.
У 1964 — 1978 гадах — намеснік, пасля 1-ы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета.
З 1978 года — старшыня Мінскага абласнога таварыства выратавання на водах.