Андрэй Якаўлевіч Сцефаненка
Андрэй Якаўлевіч Сцефаненка (13 кастрычніка 1900, Крывяліцк, Краснапольскі раён — 20 ліпеня 1957) — беларускі геолаг і гідролаг.
Андрэй Якаўлевіч Сцефаненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1957 (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг, гідролаг |
Навуковая сфера | геалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат геолага-мінералагічных навук |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў БДУ (1927), Маскоўскі геолагаразведачны інстытут (1932). З 1947 г. — кандыдат геолага-мінералагічных навук. З 1948 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1950 г. — намеснік дырэктара Інстытута геалагічных навук АН БССР.
У 1932—1941 гг. правёў гідрагеалагічныя вышуканні і пошукі карысных выкапняў у СССР (Каракумы, Каўказ, Далёкі Усход і інш.), Манголіі (пустыня Гобі).
На Беларусі даследаваў глыбінную геалогію, падземныя воды і мінеральна-сыравінныя рэсурсы. У 1951 г. удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сцефаненка Андрэй Якаўлевіч // БелЭС. У 12 т. Т.10. — Мн., 1974. — С.145.
- Географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біябібліяграфічны паказальнік.- Магілёў, 1995.- С.42- 43