Андскі фламінга (лац.: Phoenicopterus andinus) — від фламінга, які насяляе Анды — горныя раёны поўдня Перу, Балівіі, поўначы Чылі і паўночнага захаду Аргенціны. Даўжыня 110—120 см. Гэты від роднасна звязаны з Фламінга Джэймса, памер якіх трохі меншы.

Андскі фламінга
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoenicopterus andinus Philippi, 1854

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562024
NCBI  33619
EOL  1049434

Андскія фламінга харчуюцца дробнымі ракамі і водарасцямі, фільтруючы дробныя аб'екты ў вадзе з дапамогай сваёй дзюбы.

Апярэнне ў Андскага фламінга ружова-белае, прычым такія адценні абумоўлены адмысловым пігментам, які паступае ў арганізм з кормам, галоўным чынам у складзе розных рачкоў. Ногі ў Андскага фламінга жоўтыя. Дзюба жаўтаватая, як у Фламінга Джэймса, але яго чорны кончык мае большы памер.

Гняздуецца каля азёр, часта з высокім утрыманнем едкага натру, гіпсу і серавадароду, напрыклад такіх, як саланчак Уюні. Як і ўсе фламінга, гэты від адкладае адно белае яйка ва ўзгорачак гразі.

Колькасць Андскага фламінга меркавана складае 60 тыс. асобін.

Спасылкі правіць