Анетэ Відман-Маўц

(Пасля перасылкі з Анет Відман)

Анетэ Відман-Маўц (ням.: Annette Widmann-Mauz, у дзявоцтве Анетэ Відман (ням.: Annette Widmann); нар. 13 чэрвеня 1966, Цюбінген, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ[5]) — нямецкі палітык партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, дэпутат Бундэстагу, парламенцкі статс-сакратар Федэральнага міністэрства аховы здароўя  (польск.) ў 2009—2018 гадах, дзяржміністр у Ведамстве федэральнага канцлера Германіі з 2018 года.

Анетэ Відман-Маўц
Імя пры нараджэнні ням.: Annette Widmann[3]
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1966(1966-06-13)[1][2] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[4]
Альма-матар
Партыя
Член у
Сайт widmann-mauz.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла сярэднюю школу ў Балінгене, потым вывучала паліталогію і права ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1993—1998 гадах працавала ў ім над праектам, арганізаваным Еўрапейскай камісіяй[5].

У 1984 годзе ўступіла ў Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі. Адначасова з гэтым стала актывісткай яго моладзевай арганізацыі «Junge Union  (чэшск.)», у 1986—1989 гадах была яе віцэ-прэзідэнткай у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1995 годзе стала рэгіянальнай старшынёй саюза жанчын «Frauen-Union  (ням.)» у Бадэн-Вюртэмбергу. У 1999 годзе стала намеснікам старшыні федэральнага камітэта ХДС па жаночай палітыцы. У 1999—2009 гадах працавала ў Савеце раёна Цолернальб  (укр.)[5].

У 1998 годзе ўпершыню атрымала мандат дэпутата Бундэстагу. Паспяхова балатавалася на новыя тэрміны на выбарах 2002, 2005, 2009, 2013, 2017[5] і 2021 гадоў[6]. У 2000 годзе ўвайшла ў праўленне фракцыі ХДС/ХСС, а ў 2012 годзе — у федэральны савет ХДС. У 2015 годзе ўзначаліла «Frauen-Union  (ням.)» на федэральным узроўні[5]. У 2009 годзе стала парламенцкім статс-сакратаром Федэральнага міністэрства аховы здароўя  (польск.) ў кабінеце Ангелы Меркель[7]. У 2018 годзе перайшла на пасаду дзяржаўнага міністра, адказнага за міграцыю, бежанцаў і інтэграцыю  (ням.), у канцылярыі федэральнага канцлера[8].

22 снежня 2020 года ўзяла шэфства над Янай Арабейка, беларускай студэнткай і палітычнай зняволенай[9][10].

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Annette Widmann-Mauz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 снежня 2023.
  4. http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/W/widmann_mauz_annette/259182
  5. а б в г д Annette Widmann-Mauz (ням.). Бундэстаг. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2018. Праверана 21 лютага 2018.
  6. Bundestagswahl 2021: Gewählte in Landeslisten und Wahlkreisen (ням.). Bundeswahlleiter  (ням.). Праверана 27 верасня 2021.
  7. Widmann-Mauz wird Parlamentarische Staatssekretärin (ням.). Ärzte Zeitung  (ням.) (27 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 8 лютага 2018.
  8. Annette Widmann-Mauz (CDU) (ням.). Integrationsbeauftragter  (ням.). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
  9. Members of German Bundestag take over godparenthood for Yana Arabeika, Artur Khalimonchyk and Siarhei Kapanets (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  10. STAND WITH BELARUS: PRIGIONIERI POLITICI DELLA SETTIMANA (італ.). Italian Federation for Human Rights (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць