Антоні Дамінік Тышкевіч
Антоні Дамінік Тышкевіч (1692 — 31 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1736—1740), жамойцкі біскуп (з 1740).
Антоні Дамінік Тышкевіч польск.: Antoni Dominik Tyszkiewicz | |||
![]() Герб «Ляліва» | |||
| |||
---|---|---|---|
1739 — 1740 | |||
Папярэднік | Аўгуст Юзаф Чарнецкі | ||
Пераемнік | Юзаф Антоні Лашч | ||
| |||
1740 — 1762 | |||
Папярэднік | Юзаф Міхал Карп | ||
Пераемнік | Ян Дамінік Лапацінскі | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | тытулярны біскуп, канонік, прэсвітар, ксёндз | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 1692 | ||
Смерць | 31 студзеня 1762 | ||
Род | Тышкевічы | ||
Бацька | Эмануэль Уладзіслаў Тышкевіч | ||
Маці | Соф'я Вянцлаўская | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Эмануэля Уладзіслава і Соф'і з Вянцлаўскіх. Меў братоў Казіміра, Тэадора і Міхала Яна. Успадкаваў ад бацькі тытул графа.
Навучаўся ў Віленскім універсітэце, атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1725 віленскі канцлер і канонік, а з 1739 — кіеўскі суфраган[1].
Па прызначэнні на Жамойцкую кафедру апекваўся семінарыяй у Варнях.
У 1744 атрымаў Ордэн Белага Арла.
Зноскі
- ↑ Antoni Dominik Tyszkiewicz (польск.) . Genealogia dynastyczna. Праверана 19 студзеня 2011.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антоні Дамінік Тышкевіч
- Antoni Dominik Tyszkiewicz (польск.) . Genealogia dynastyczna. Праверана 19 студзеня 2011.