Антоні Язвінскі
Антоні Язвінскі (нар. 22 лютага 1789, маёнтак Чэрнева ў Вялікім Княстве Літоўскім — каля 1870) — польскі філосаф, паліглот, піянер мнематэхнікі[2][3], вынаходнік так званага «польскага метаду»[2].
Антоні Язвінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1789, 1791[1] ці не пазней за 1837 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1852[1] ці не раней за 1845 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | настаўнік, афіцэр, пісьменнік-дакументаліст |
Навуковая сфера | мнематэхніка[d] |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1808) |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын Фелікса Язвінскага герба Гжымала і Катажыны з Узлоўскіх. Бацька быў камергерам караля Станіслава Аўгуста. У сям’і было яшчэ некалькі сыноў і дачок, у тым ліку Юстына[3].
Навучанне пачаў з сямі гадоў у Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1803 годзе, у 14 гадоў, паступіў у Віленскі ўніверсітэт, вывучаў права, матэматыку і прыродазнаўства. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Варшаўскім універсітэце. Пасля заканчэння ўніверсітэта ўступіў у войска Варшаўскага княства. Быў брыгадзірам, потым капітанам артылерыі. Скончыў ваенную службу ў 1819 годзе.[2]
Эміграваў у Італію. Быў выкладчыкам. Распрацаваў і апублікаваў уласны мнеманічны метад, які шырока ўжываўся ў Францыі ў 1830—1835 гадах[2].
Памёр у 1852 годзе (такая дата назначана на помніку), пахаваны на могілках у Цімкавічах, помнік захаваўся.
Метад Язвінскага
правіцьМнематэхнічны метад, які вынайшаў, удасканальваў і прапагандаваў Язвінскі, называлі «польскім метадам» або ад яго імя «метадам Язвінскага». Упершыню апублікаваны на італьянскай мове ў 1829 годзе ў Мілане як праца «Metoda generale d’insitnamento colmezzo dei numeri e dei colori, applicato allo studio dalla cronologia»[4]. Пазней апублікаваны на іншых мовах, у тым ліку на польскай у 1837 годзе[4][2].
Спачатку метад Язвінскага прадугледжваў выкарыстанне сістэмы каардынат, табліц, каляровых палос і ідэаграм для пазначэння гістарычных перыядаў і стварэння з іх дыяграм для запамінання і параўнання даных. Метад спачатку ўжываўся ў храналогіі, а пазней і ў выкладанні геаграфіі, вывучэнні моў і граматыкі. Распаўсюджанай інтэрпрэтацыяй было выкарыстанне візуалізацыі для адлюстравання лікавых і статыстычных даных[5][2].
Язвінскі меў вялікую групу супрацоўнікаў і паслядоўнікаў, якія прапагандавалі метад у французскай адукацыі. Сярод іх асаблівую ролю адыграў Юзаф Бем, які ў 1843 годзе апублікаваў уласную працу Exposé général de la Méthode mnémonique polonaise perfectionnée a Paris : bsuivi d’une application spéciale a l’histoire […][6] і Фелікс Напалеон Жаба. Метадам зацікавіліся ў свеце — Бразіліі, ЗША і Канадзе. Шмат аўтараў публікавалі па ім свае працы. У Францыі лекцыі па метадзе Язвінскага выходзілі як «скрынкавы прадукт» — навучальныя камплекты табліц. Пра папулярнасць метаду сведчыць некалькі наступных выданняў: «Methode polonaise, inventee par Iazwinski», «Méthode de A. Jazwinski, appliquée à la chronology, l’histoire, la géographie, l'étude des langues pratique et théorique» (1839), «Explication de la carte chronographique pour Pótude de l’histoire d’apres la methode dite polonaise»[2][3][5].
Паводле французскіх выданняў, на польскую мову метад Язвінскага перакладзены ў працах «Nowa metoda uczenia chronologii» А. Артыхевіча (1836, Варшава), Яна Фока (1837, Вільня), С. Зарайскага (1849, Львоў). Аляксандар Здановіч выкарыстоўваў метад для выкладання польскай гісторыі ў працы «Tablica chronograficzna, podług metody Jaźwinskiego, obejmująca wykład nowej metody uczenia chronologii, jako też spis cesarzów i królów, w tablicy chronograficznej zawartych od N. C. do dnia dzisiejszego» (1845, Вільня)[7]. Ян Эйрлінг выдаў на польскай мове вялікі, у двух тамах, «Przewodnik do języka francuskiego według metody Jażwinskiego» (1846, Пецярбург)[2].
На рускай мове паводле метаду выдадзены «Хранаграфічны атлас, з сінхроннымі табліцамі і 500 партрэтамі» (1840, Пецярбург). У 1832 годзе ў Лондане выйшла кніга «Methode Polonaise… appliquóc de la chronologie, l’histoire, la geographie, Petude des langues». У 1837 годзе Жаліве апублікавала «Methode dite polonaise; application aux langnea perfectionnóe», а Клэр ужывала для выкладання граматыкі[2].
Працы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б надмагілле
- ↑ а б в г д е ё ж з і Sikorski 1903.
- ↑ а б в Molenda 2013.
- ↑ а б в Jaźwiński 1829.
- ↑ а б Jaźwiński 1837.
- ↑ Exposé général de la Méthode mnémonique polonaise perfectionnée a Paris : bsuivi d'une application spéciale a l'histoire ... (польск.). polona.pl. Праверана 7 красавіка 2024.
- ↑ Aleksander Zdanowicz. Tablica chronograficzna, podług metody Jażwińskiego obejmująca wykład nowej metody uczenia chronologii, jako też spis Cesarzów i Królów w tablicy Chronograficznej zawartych, od narodzenia Chrystusa do dnia dzisiejszego, wyd. 1845. (польск.). polona.pl. Праверана 7 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Antoni Jaźwiński. „Nowa metoda uczenia chronologii, wynaleziona przez A.J. z francuzkiego”. — Warszawa, 1837.
- Antoni Jaźwiński. „Metoda generale d’insitnamento colmezzo dei numeri e dei colori, applicato allo studio dalla cronologia”. — Mediolan, 1829.
- Saturnin Sikorski. Wielka encyklopedia powszechna ilustrowana, tom XXXI-XXXII, (Instygator-Joel Manuel). — Warszawa: Drukarnia Aleksandra Tadeusza Jezierskiego, 1903. — S. 783–784.
- Piotr Molenda. Méthode mnémonique polonaise, Antoni Jaźwiński (1789–1870) i jego sztuka pamięci. — Poznań: Wydawnictwo „Poznańskie Studia Polonistyczne”, 2013. — ISBN 978-83-61573-50-0.