Антон Уладзіміравіч Дзянісаў

гісторык

Антон Уладзіміравіч Дзянісаў (нар. 29 красавіка 1982, г. Лебядзін, цяпер Сумская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009).

Антон Уладзіміравіч Дзянісаў
Дата нараджэння 29 красавіка 1982(1982-04-29) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і архівіста Уладзіміра Дзянісава. Першыя пяць гадоў свайго жыцця правёў у Мінску.

Скончыў з адзнакай БДПУ імя Максіма Танка ў 2005 годзе, спецыяльнасць «гісторыя» з дадатковай спецыяльнасцю «рэлігіязнаўства». У 2005—2008 г. аспірант кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2008 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Краязнаўчы рух у БССР у 20-30-я гг. ХХ ст.».

З 2005 года выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфамацыйных тэхналогій БДТУ, з 2008 года — асістэнт, з 2015 года — дацэнт. Дацэнт кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ.

Вядзе тэлеграм-канал «Батискаф историка» (бел.: Батыскаф гісторыка). Выступае з лекцыямі па гісторыі ў Silver Screen Cinemas.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Мае звыш 40 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў: адносіны паміж інтэлігенцыяй і ўладай у БССР у 1920-я гг., дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, навукі і рэлігіі; праблематыка і гісторыя развіцця краязнаўчай дзейнасці ў 20 ст.; нацыянальныя праблемы Беларусі (гісторыя і сучаснасць). На аснове архіўных дадзеных, мемуараў і публікацый прааналізаваў перыяд творчасці фінскага мастака Алексантэры Ахола-Вало ў Савецкай Беларусі з 1925 па 1930 год.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Развіццё краязнаўчага руху ў БССР у 1920-1930-я гг. / Дзянісаў А. У. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 4. — С. 24-32.
  • Минское общество истории древностей / А. В. Денисов // Беларуская думка. 2016. № 10. — С. 94-99.
  • Мифы и факты из жизни «белорусского финна» / А. В. Денисов // Беларуская думка. 2018. № 7. — С. 86-94.

Зноскі

Спасылкі правіць