Антон Фёдаравіч Равінскі
Антон Фёдаравіч Равінскі (13 сакавіка 1952, в. Краглі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 17 студзеня 2018) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай хіміі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (1999).
Антон Фёдаравіч Равінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 2018 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1997) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (фізіка-матэматычны факультэт, 1972; аспірантура, 1976).
Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (з 1977, фізіка-матэматычны факультэт, кафедра агульнай і тэарэтычнай фізікі, прафесар, у 1991—2003 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ўласцівасцей высокатэмпературных звышправаднікоў і мультыфероікаў; атрыманне нанаматэрыялаў для сучаснай спінтронікі.
Бібліяграфія
правіць- Электронная структура, термодинамические свойства и фазовые переходы Мотта полупроводниковых кристаллов : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 02.00.04 / Ревинский Антон Федорович. — Москва, 1996.
- Квантовомеханический расчет зонной структуры, магнитных, упругих и термодинамических свойств алмаза и кубического нитрида бора по данным комптоновского рассеяния рентгеновских лучей : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.07 / Ревинский Антон Федорович. — Москва, 1983.
Зноскі
Літаратура
правіць- Равінскі Антон Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 192. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ревинский Антон Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 412.
- Равінскі Антон Фёдаравіч // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945—2005 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2005. — С. 171.