Апенькі (Вілейскі раён)
Апе́нькі[1] (трансліт.: Apieńki, руск.: Опеньки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.
Вёска
Апенькі
| ||||||||||||||||||
Геаграфія правіць
Знаходзіцца за 47 км на поўнач ад горада Вілейкі, 28 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 134 км ад Мінска.
Гісторыя правіць
У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Даўгінава Б. Каменскага.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Л. Каменскага, у 1861 годзе ў маёнтку Сасноўшчына Казлоўскага. У 1897 годзе вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуўся 1 жыхар. З 20 верасня 1944 года ў Даўгінаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У студзені 1950 года створаны калгас імя Катоўскага. З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Знаходзілася ў складзе саўгаса «Даўгінава», працавалі бібліятэка, магазін.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі.
Насельніцтва правіць
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апенькі (Вілейскі раён)