Гамбург (карная аперацыя)

(Пасля перасылкі з Аперацыя «Гамбург»)

Аперацыя «Гамбург» (ням.: Operation «Hamburg») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць мясцовага насельніцтва і савецкіх партызанскіх атрадаў у трохкутніку ЛідаБаранавічыВаўкавыск. Адбылася 7—17 снежня 1942 года.

Аперацыя «Гамбург»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 7—17 снежня 1942
Месца Беларуская ССР
Прычына дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў
Праціўнікі
Трэці рэйх 14-ы нямецкі паліцэйскі полк СС Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Ленінская партызанская брыгада

Мэта аперацыі — наступленнем прыціснуць савецкіх партызан і мясцовых жыхароў, што адыходзіі з імі, да загараджаьнай лініі каля сутокаў рэк Шчара і Нёман, і знішчыць.

Праводзілася сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, 5 паліцэйскімі і ахоўнымі батальёнамі, 2 батальёнамі вермахта, больш за 15 спецыяльнымі камандамі паліцыі бяспекі і СД, артылерыйскімі ротамі і дывізіёнамі. Адказным за аперацыю быў брыгадэнфюрэр СС Курт фон Готберг.

Нямецкім карнікам процістаялі 4 партызанскія атрады (кая 800 чал.) і Ленінская партызанская брыгада, якая прыняла асноўны ўдар праціўніка. Пасля жорсткіх баёў у ноч на 17 снежня партызаны, пазбегнуўшы акружэння, выйшлі ў раней намечаныя раёны.

У выніку аперацыі было загубена 6172 чал., з іх 4498 чалавек мірнага насельніцтва. Пасля перагрупоўкі сваіх сіл нямецкія карныя падраздзяленні працягвалі аперацыю пад кодавай назвай «Альтона»

Літаратура

правіць