Альтона (карная аперацыя)
Аперацыя «Альтона» (ням.: Operation «Altona» — раён Гамбурга) — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць мясцовага насельніцтва і савецкіх партызанскіх атрадаў, якія вырваліся з акружэння ў ходзе аперацыі «Гамбург». Праводзілася ў 2-й палове снежня 1942 г. у Навамышскім, Быценскім, Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Целяханскім раёнах Беларускай ССР.
Аперацыя «Альтона» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 2-я палова снежня 1942 | ||
Месца | Навамышскі, Быценскі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Целяханскім раёнах Беларуская ССР | ||
Прычына | дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праводзілася сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, спецыяльным камандамі паліцыі бяспекі і СД і іншымі групамі.
Нямецкія акупацыйныя войскі праследавалі савецкіх партызан у кірунку Налібоцкай пушчы, на ўсход і поўдзень у раён Косава—Быцень. У загадзе групенфюрара СС К. фон Готберг указвалася: «Праз стараст і іншых падыходзячых асоб устанавіць асоб, якія спачуваюць партызанам, а таксама іншых падазроных асоб і знішчаць іх як яўрэяў і цыган. Асобныя падраздзяленні.... маюць права бязлітасна распраўляцца з асобамі і вёскамі, якія прыхільна ставяцца да ворага». На працягу тыдня нямецкія падраздзяленні беспаспяхова спрабавалі акружыць і знішчыць савецкіх партызан, а потым учынілі крывавую расправу над мірнымі жыхарамі.
Усяго ў ходзе аперацыі расстраляна і спалена жывымі больш за тысячу жыхароў беларускіх вёсак.
Літаратура
правіць- Пасэ, У. С. «Альтона» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 36. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.