Апостальскі экзархат у Аргенціне
Апостальскі экзархат у Аргенціне (ісп.: Exarcado Apostólico Greco-Melkita Católico) — апостальскі экзархат Мелькіцкай каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кордава, Аргенціна. Апостальскі экзархат у Аргенціны распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на ўсю тэрыторыю краіны. Кафедральным саборам дыяцэзіі апостальскага экзархата ў Аргенціне з'яўляецца царква Святога Георгія ў горадзе Кордава.
Апостальскі экзархат у Аргенціне | |
---|---|
Exarcado Apostólico Greco-Melkita Católico | |
візантыйскі | |
Галоўны горад | Кордава |
Краіна | Аргенціна |
Дата заснавання | 21 сакавіка 2002 |
Парафій | 3 |
Іерарх | Sede Vacante |
Плошча дыяцэзіі |
|
Насельніцтва дыяцэзіі |
|
Колькасць каталікоў | 300.000 |
Гісторыя
правіць21 сакавіка 2002 года Рымскі Папа Ян Павел II выпусціў булу, «Quandoquidem saeculorum», якой заснаваў апостальскі экзархат у Аргенціне для вернікаў Мелькіцкай каталіцкай царквы, якія пражываюць на ўсёй тэрыторыі Аргенціны.
Структура
правіцьУ Аргенціне дзейнічаюць тры прыходы апостальскага экзархата ў Аргенціне:
- Царква Святога Георгія ў горадзе Кордава — кафедральны сабор;
- Царква Святога Георгія ў горадзе Расарыа;
- Царква Найсвяцейшай Дзевы Марыі Нястомнай Дапамогі ў горадзе Буэнас-Айрэсе.
Ардынарыі апостальскага экзархата
правіць- біскуп Georges Nicolas Haddad S.M.S.P.[1] (20.04.2002 — 19.12.2005);
- біскуп Jean-Abdo Arbach B.C. (17.10.2006 — 23.06.2012) — прызначаны архібіскупам Хомса;
Зноскі
Крыніца
правіць- Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
- Булла Quandoquidem saeculorum Архівавана 9 красавіка 2013. (лац.)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 21 лістапада 2015. (англ.)
- Інфармацыя (англ.)
- Інфармацыя (англ.)