Апуоле
Апуоле — гістарычная вёска ў Скуодаскім раёне Клайпедскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Александрыйскай сянюніі . Размешчана прыкладна за 8 км на ўсход ад Скуодаса ў міжрэччы Шаты і Луобы. Насельніцтва складае 132 чалавекі па дадзеных перапісу 2001 года[1] і 119 чалавек па дадзеных перапісу 2011 года[2]. Перажыўшае напад вікінгаў у 854 годзе, Апуоле з’яўляецца найстарэйшым літоўскім паселішчам, якое згадваецца ў пісьмовых крыніцах. Пачынаючы з 2004 года гістарычная бітва адзначаецца на штогадовым сярэднявечным фестывалем «Апуоле 854»[3].
Вёска
| ||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьАпуоле з’яўлялася важным гарадзішчам куршаў, аднаго з балцкіх плямёнаў. На месцы старажытнай крэпасці ў цяперашні час знаходзіцца курган. Археолагі датуюць драўляную крэпасць да I стагоддзем нашай эры[4]. Паводле археалагічных даследаванняў, побач з крэпасцю існавала буйное паселішча. Гэта сведчыць аб ранняй стадыі развіцця горада[5].
Рымберт у сваім «Жыціі святога Ансгара» аписвае раннія канфлікты паміж куршами і вікінгамі[6]. У 854 годзе куршы ўзбунтаваліся і адмовіліся плаціць даніну Швецыі. Мяцежная крэпасць спачатку была атакаваная датчанамі, якія хацелі прымусіць горад плаціць даніну Даніі. Мясцовыя жыхары атрымалі перамогу і захапілі мноства трафеяў[6]. Пасля вывучэння паразы датчан, шведскі кароль Улаф I арганізаваў вялікі паход на куршскія землі. Перад атакай Апуоле шведы захапілі і спалілі Гробіню. Паводле Рымберта, 15 тысяч жыхароў Апуоле абараняліся на працягу васьмі дзён, але затым вырашылі здацца: куршы заплацілі выкуп срэбрам за кожнага чалавека ў крэпасці, заявілі аб сваёй лаяльнасці ў адносінах да Швецыі, і аддалі 30 заложнікаў, каб гарантаваць, будучыя выплаты[6].
Апуоле згадваецца зноў толькі ў 1253 годзе ў дамове паміж Рыжскім епіскапам і Лівонскім Ордэнам. Месца было апісана як неапрацоўваемыя землі[4]. Крэпасць была, верагодна, разбураная, а жыхары перабраліся ў больш бяспечныя месцы. Паселішча згадваецца зноў у XVII стагоддзі. З канца XVIII стагоддзя курган стаў прыцягваць увагу гісторыкаў і археолагаў. Першыя раскопкі былі праведзены Эдуардсом Волтэрсам і Біргерам Нерманом у 1928—1932 гадах[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Klaipėdos apskrities kaimo gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai (PDF)(літ.). Vilnius: Department of Statistics to the Government of the Republic of Lithuania. 2003. p. 48. ISBN 9986-589-88-6. Архівавана з арыгінала (PDF) 23 ліпеня 2011. Праверана 15 красавіка 2017.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse (Excel). Department of Statistics to the Government of the Republic of Lithuania (25 студзеня 2013). Праверана 29 кастрычніка 2014.
- ↑ В Литве состоится фестиваль – битва викингов и куршей «Апуоле 854»(недаступная спасылка). «Комсомольская правда» (21 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017.
- ↑ а б в Simas Sužiedėlis, рэд. (1970–1978). "Apuolė". Encyclopedia Lituanica. Vol. I. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 112–113. LCC 74-114275.
- ↑ Zabiela, Gintautas (1995). Lietuvos medinės pilys(літ.). Vilnius: Diemedis. p. 63. ISBN 9986-23-018-7.
- ↑ а б в Butrimas, Adomas; Jovaiša, Eugenijus; Malonaitis, Arvydas (2002). "Seniausios rašytinės žinios apie Rytų Pabaltijį". Gimtoji istorija. Nuo 7 iki 12 klasės(літ.). Vilnius: Elektroninės leidybos namai. ISBN 9986-9216-9-4. Архівавана з арыгінала 3 сакавіка 2008. Праверана 15 красавіка 2017.