Апчас (адыг.: Апкӏашъ; руск.: Апчас) — рака ў Краснадарскім краі і Рэспубліцы Адыгея. Упадае ў Краснадарскае вадасховішча. Даўжыня ракі — 65 км, плошча вадазборнага басейна — 356 км². Рака бярэ пачатак на паўночна-ўсходніх схілах хрыбта Котх і цячэ па вузкай лясістай цясніне. Пры выхадзе на раўніну рака моцна меандруе. Упадае ў Краснадарскае вадасховішча на поўнач ад пасёлка Нечарэзій. Да ўтварэння Краснадарскага вадасховішча Апчас з’яўляўся левым прытокам Марты.

Апчас
руск. Апчас, адыг. Апкӏашъ
Характарыстыка
Даўжыня 65 км
Басейн 356 км²
Расход вады 19 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне хр. Котх на поўнач ад Галоўнага Каўказскага хрыбта
 • Каардынаты 44°29′55″ пн. ш. 39°15′03″ у. д.HGЯO
Вусце Краснадарскае вадасховішча
 • Месцазнаходжанне аул Нечарэзій
 • Каардынаты 44°56′27″ пн. ш. 39°23′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Краснадарскае вадасховішча → Кубань → Азоўскае мора
Краіна
Рэгіёны Краснадарскі край, Адыгея
Код у ДВР 06020001312108100005347
physical
выток
выток
вусце
вусце

Уздоўж даліны ракі размешчаны населеныя пункты: Кутаіс, Транспартны, Прамысловы, Чарнаморская, Суздальская, Панежукай і Нечарэзій.

Зноскі